Выставы

Падаўжэнне працы міжнароднага праекта NON-FASHION

  • 07.06.2018 - 14.07.2018
  • 11.00-19.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 262 62 15

Паважанае спадарства! 

Паведамляем аб падаўжэнні міжнароднага праекта NON-FASHION у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў РБ (пляцоўка: Някрасава, 3).

Запрашаем наведаць выставу да 14 ліпеня ўключна.

Міжнародны праект NON-FASHION / фатаграфія, відэа, аб'екты, перформанс / НЦСМ / Някрасава, 3

«Мода (ад лат. modus — мера, выява, спосаб, правіла, наказ) - часовае панаванне вызначанага стылю ў якой-небудзь сферы жыцця ці культуры. Вызначае стыль ці тып адзення, ідэй, паводзін, этыкету, ладу жыцця, мастацтваў, літаратуры, кухні, архітэктуры, забавак і г.д., які з’яўляецца папулярным у грамадстве ў вызначаны перыяд часу.»

Вікіпедыя, вольная энцыклапедыя.

Мода як катэгорыя дыскурсу з'яўляецца аб'ектам вывучэння ўжо некалькі стагоддзяў запар. Цікавасць чалавека да моды галоўным чынам складаецца ў яе супярэчлівай прыродзе. Што гэта - спосаб праявіць сваю індывідуальнасць ці прытрымліванне агульнай ідэі новага? І тое і іншае адначасова. Мода – гэта асабістае і грамадскае, творчае і звязанае з перайманнем. Падтрымка разнастайнасці і панаванне аднастайнасці ў адным часовым прамежку. Дыктат эліты і натуральная змена культурных парадыгмаў. Утылітарная індустрыя і мастацтва.

Праекты, з якіх складаецца выстава Non-fashion, не з'яўляюцца маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны супрацьстаяць (знаходзяцца ў апазіцыі да…) абывацельскаму пагляду на моду, як на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматразова тыражуе штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця. Яны прапануюць перайсці ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу да шырэйшага пагляду на яе.

Мода больш чым вопратка. Цела таксама гістарычна з'яўляецца аб'ектам моды. У розныя часы, ад Рубенса да нашых дзён, мода змянялася не толькі на формы цела, але і на дэманстрацыю сэксоўнасці ў адзенні, падкрэсленне або ўтойванне розных частак цела, спосабы праявы жаноцкасці і мужнасці, і нават мадыфікацыі самога цела.

Мода больш чым вопратка. Гэта задавальненне базавай эстэтычнай патрэбы чалавека. Такі погляд прапануе разглядаць моду як канцэптуальнае мастацтва, як пошук гармоніі не толькі ў складанні касцюма, але і яго выяве – ад глянцавых часопісаў да сучаснай фатаграфіі і артбукаў.

Мода больш чым вопратка, а вопратка больш чым аб'ект побыту. вопратка – гэта гістарычны запіс, гэта спосаб камунікацыі са светам, гэта архітэктура асабістай прасторы, нарэшце, гэта спосаб выразу сваіх рэлігійных, палітычных і культурных усталёвак. Гэта форма масавай камунікацыі і кантэкст жыццядзейнасці.

Выстава Non-fashion падтрымлівае ідэю пра тое, што мода – гэта адно з праяў чалавечай прыроды з усімі яе супярэчлівымі рысамі: цікаўнасцю, цягай да самавыяўлення, патрэбай належыць і падтрымліваць традыцыі, запалам да ўсяго новага і пратэсту супраць існуючага, і галоўнае - натуральным імкненнем да развіцця і ўнутранай свабоды."

Аўтар тэксту / Алена Сямёнава

Куратар / Дзіна Даніловіч

Удзельнікі:
Адам Голы / Чэхія
Аксана Веньямінава / Беларусь
Вольга Салахеева / Беларусь
Дар'я Галава / Беларусь-Нідэрланды
Дзіна Даніловіч / Беларусь
Жанна Гладко / Беларусь
Лара Торэс / Вялікабрытанія
Лаўра Фельдберга / Латвія
Ленка Вацкава / Чэхія
Маша Мароз / Беларусь
Павел Няхаеў / Беларусь
Рэйніс Хофманіс / Латвія
Таццяна Дзівакова / Беларусь
Таццяна Ткачова / Беларусь
Юра Дзівакоў / Беларусь

У межах праекта:
Баранавіцкія моды. 1950-ыя. Фатаграфіі Петрыка Таранды (з архіва Мікалая Таранды). Куратар Уладзімір Парфянок.

Арганізатары і партнёры:
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Polansky gallery

УЗРОСТАВАЕ АБМЕЖАВАННЕ 18+

Другія мерапрыемствы
Спецпраекты ​Мінчане змогуць атрымаць асалоду ад сучаснага мастацтва ў самых нечаканых месцах горада

Гэтым летам жыхары Мінска і госці горада змогуць назіраць мастацкі праект “Арт-запраўка”. Абсалютна новая для горада форма рашэння экспазіцыі выставы аб'яднае 46 карцін 15 сучасных беларускіх мастакоў. Галоўнай асаблівасцю экспазіцыі з'яўляецца яе месцазнаходжанне. Для размяшчэння рэпрадукцый абраны 6 АЗС у Мінску. Беларускі жывапіс у рамках праекта “Арт-запраўка” даступны для кожнага - уваход на аўтазаправачныя станцыі, як заўсёды, свабодны.

Спецпраекты Карта гостя Минска

Внимание! В Минске появился сервис «Карта гостя», инициаторами которого выступили Мингорисполком и УП «Мингорсправка».​