Спецпраекты

Канцэпцыя беларускага павiльёна на 58-ым Венецыянскiм бiенале

  • 07.08.2018 - 26.11.2018
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 399 09 79
ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
07.08.2018 г. № 129

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку арганізацыі і правядзенні конкурсу на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна на 58-ым Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва ў 2019 годзе


1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення конкурсу на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна на 58-м Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва (далей – конкурс).
2. Мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне неабходных арганізацыйных мерапрыемстваў па арганізацыі і правядзенні выстаўкі для прадстаўлення на высокім ідэйна-мастацкім узроўні беларускага павільёна на 58-м Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва (далей – Канцэпцыя), які пройдзе ў г.Венецыя (Італія) і ўдзел у якім плануе прыняць Рэспубліка Беларусь.
3. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства) і дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” (далей – Цэнтр).
4. Прыём заявак будзе праводзіцца з 9 жніўня па 22 кастрычніка 2018 года.
5. Удзельнікамі конкурсу могуць быць мастацтвазнаўцы, мастакі і іншыя фізічныя асобы, якія маюць вопыт арганізацыі і правядзення буйных культурных праектаў у галіне выставачнай дзейнасці (далей — удзельнікі конкурсу).
6. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйных сайтах Міністэрства і Цэнтра, змяшчае звесткі аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі конкурсу матэрыялаў, парадку і тэрміне аб’яўлення вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
7. Для ўдзелу ў конкурсе яго ўдзельнікі накіроўваюць Канцэпцыю ў Цэнтр па адрасе: г.Мінск, вул.Някрасава, 3, з паметкай “Конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна на 58-м Венецыянскім біенале”.
Канцэпцыі прымаюцца да 17.00 па 22 кастрычніка 2018 года. Канцэпцыі, прадстаўленыя на конкурс пазней названых часу і даце, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення матэрыялаў, якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштовым штэмпелі адпраўшчыка.
8. Канцэпцыя павінна ўлічваць:
– дэвіз і тэму 58-га Венецыянскага біенале – “May you live in interesting times” (“Каб ты жыў у цікавы час”)[*];
– адлюстраванне новых арыгінальных ідэй сучаснага мастацтва ў Беларусі, а таксама распаўсюджванне інфармацыі аб сучасным беларускім мастацтве за мяжой;
– прадстаўленне беларускага павільёна на 58-м Венецыянскім біенале – на высокім ідэйна-мастацкім узроўні;
– выкарыстанне сучасных мультымедыя-тэхналогій з указаннем аўтараў і іх твораў;
– абгрунтаванне кошту рэалізацыі Канцэпцыі;
– тэрмін правядзення 58-га Венецыянскага біенале – з 11 мая па 24 лістапада 2019 года.
Канцэпцыя прадстаўляецца на беларускай або рускай мове ў двух друкаваных экзэмплярах і версіі на электронным носьбіце ў запячатаным канверце.
9. У мэтах захавання ананімнасці ўдзельнікаў конкурсу Канцэпцыя прадстаўляецца пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца самастойна ўдзельнікамі конкурсу ў левым верхнім вугле Канцэпцыі, а таксама на канверце ўдзельнікаў конкурсу.
Канверт удзельніка конкурсу ўяўляе сабой асобны запячатаны канверт, у які ўкладваецца інфармацыйны ліст са звесткамі пра ўдзельніка конкурсу: прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца), год нараджэння, адукацыя, месца працы, хатні адрас, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты, вопыт арганізацыі і правядзення буйных культурных праектаў у галіне выставачнай дзейнасці.
10. Прадстаўленне канцэпцыі і канверта ўдзельніка конкурсу азначае яго згоду ў выніку перамогі стаць куратарам беларускага павільёна на 58-м Венецыянскім біенале, а таксама магчымасць выкарыстоўваць яго Канцэпцыю арганізатарамі конкурсу.
11. Канцэпцыі не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца ўдзельнікам конкурсу.
12. Для разгляду Канцэпцый ствараецца журы конкурсу, склад якога зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
13. Канцэпцыі разглядаюцца журы конкурсу на закрытым пасяджэнні не пазней 30 кастрычніка 2018 года.
14. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш паловы складу журы конкурсу адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў “за” і “супраць” голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным.
Рашэнне журы конкурсу афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы конкурсу, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
15. Члены журы могуць рабіць заўвагі і ўносіць свае прапановы да выбраных Канцэпцый.
Праект пераможцы конкурсу павінен быць рэалізаваны з улікам заўваг і прапаноў журы конкурсу.
16. Крытэрыі ацэнкі Канцэпцый:
– адпаведнасць умовам конкурсу;
– наяўнасць новых арыгінальных ідэй;
– выкарыстанне мультымедыя-тэхналогій у працэсе арганізацыі выставы;
– кошт стварэння праекта.
17. Пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу, канверты ўдзельнікаў конкурсу распячатваюцца і ў адпаведнасці з прынятым рашэннем журы абвяшчаецца пераможца конкурсу.
18. Вынікі конкурсу публікуюцца на афіцыйных сайтах Міністэрства і Цэнтра не пазней 30 кастрычніка 2018 года (пасля вынясення рашэння журы).
19. Пераможца конкурсу атрымлівае права стаць куратарам беларускага павільёна на 58-м Венецыянскім біенале пры ўмове заключэння адпаведнага дагавора з Цэнтрам да 26-га лістапада 2018 года.
У выпадку, калі журы конкурсу не вызначыць пераможцу конкурсу, Міністэрства мае права самастойна прызначыць куратара беларускага павільёна на 58-м Венецыянскім біенале.
20. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.


[*] Дадатковыя звесткі — на сайце біенале www.labiennale.org

Другія мерапрыемствы
18.10.2018 19.00 Някрасава, 3
18.10.2018 19.00 Някрасава, 3
Адукацыя Лекция Татьяны Терешкович «Испанский след в истории моды»

Приглашаем 18 октября в 19.00 на лекцию от историка и эксперта моды Татьяны Терешкович «Испанский след в истории моды». Перед лекцией у Вас будет возможность посетить выставочный проект «NEFT_Ь & The Root», дабы вдохновиться такой разнообразной, но неизменно стильной и страстной Испанией.

20.10.2018 11:00 Някрасава, 3
20.10.2018 11:00 Някрасава, 3
20.10.2018 11:00 Някрасава, 3
Дзіцячыя мерапрыемствы Кукольный спектакль театра куклы и актера «Карабас» «Аленький цветочек».

​Национальный центр современных искусств Республики Беларусь и театр куклы и актера «Карабас» приглашают 20 октября в 11.00 на кукольный спектакль «Аленький цветочек». «Аленький цветочек» - это вечная история о добре и зле, преданности и бескорыстной любви, поставленная по одноименной сказке Сергея Аксакова.

24.10.2018 19:00-21:00 Някрасава, 3
Кіно Документальный фильм Маши Новиковой “Олег Климов. Письма себе” (2014)

Смотрим и обсуждаем документальный фильм "Олег Климов. Письма себе" в рамках работы дискуссионного клуба и образовательной программы BLOWUP НЦСИ РБ (Минск, ул. Некрасова, 3) 24 октября 2018 г. Фильм рассказывает об известном российском фотографе, который на протяжении двенадцати лет фиксировал на плёнку события и конфликты, сопровождавшие развал СССР.