Выставы

Праект «Мастак і горад. Залатая калекцыя»

  • 27.04.2017 - 09.09.2017
  • г. Мінск,
  • Тэл. +375 17 262 62 15

27 красавіка на плошчы Якуба Коласа ў чарговы раз адкрыўся выяўленчы праект «Мастак і горад». Выстава будзе ўпрыгожваць плошчу Якуба Коласа на працягу 4 месяцаў 6-ы год запар. Сёлета ў рамках Трыенале сучаснага мастацтва на экспазіцыі пад адкрытым небам будуць прадстаўлены працы 35 беларускіх жывапісцаў.

Праект «Мастак і горад. Залатая калекцыя» прэзентуе творы жывапісу і графікі з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена трыццаць пяць аўтараў. І столькі ж творчых падыходаў у адлюстраванні розных граняў беларускай рэчаіснасці. Посттрадыцыя, мадэрнізм, фактурна-экспрэсіўныя пошукі, абстракцыі і метафары, вобразы Радзімы і архаічныя формы – усё гэта паказвае панараму творчых працэсаў у краіне, з’яўляецца злепкам айчыннай арт-сітуацыі. Сёння ў беларускім мастацтве дамінуе плюралізм напрамкаў, шырокі рэпертуар жанраў і форм, і гэта шмат у чым яднае яго з працэсамі ў сучасным еўрапейскім мастацтве.

Беларуская акадэмічная школа, якая сфарміравалася ў 1960 – 1970-я гады, і сёння застаецца цэнтрам айчыннай візуальна-пластычнай культуры. Гэта школа (і яе лепшыя прадстаўнікі Уладзімір Тоўсцік, Валерый Шкаруба, Рыгор Сітніца, Уладзімір Зінкевіч і шмат хто іншы) захавала свой фігуратыўны і рэалістычны пачатак, але пры гэтым атрымала развіццё ў формах свабоднай жывапіснай, пластычнай імправізыцыі.Класічная кампазіцыя, фігуратыўнасць, пейзажныя матывы, зварот да вобразаў роднай зямлі характэрна для многіх мастакоў розных пакаленняў, сярод якіх Леанід Шчамялёў, Гаўрыіл Вашчанка, Васіль Шаранговіч, Анатоль Бараноўскі, Васіль Сумараў, Ігар Бархаткоў, Леанід Дударэнка, Уладзімір Кожух. У іх творах вызначаецца дакланая кампазіцыйная пабудова, яскравая пластычная мадэліроўка формаў, што сведчыць – традыцыя і посттрадыцыя захоўваюць сёння сваю значнасць.

Тэмы архаікі натхняюць творцаў ужо шмат гадоў. Работы Валерыя Славука, Уладзіміра Вішнеўскага, Юрыя Хілько, Юрыя Якавенкі, Аляксандра Сільвановіча аднаўляюць і адначасова наноў канструююць нацыянальныя міфы і метафары старажытнасці. Арахаічнае бачанне вельмі блізкае да беларускага мастацтва мадэрнізму, з яго накіраванасцю да канструявання свайго культурнага міфа, і зацвярдження праз яго сваёй культурнай ідэнтычнасці ў сусветнай панараме.

Фактурна-экспрэсіўныя пошукі ў сучасным мастацтве Беларусі адлюстроўваюць працяглую традыцыю айчыннага і сусветнага мастацтва ХХ стагоддзя. У мастацкай творчасці эпохі сацыялізму эксперымент стаў магчымым менавіта ў фактуры і тэкстуры жывапісу, а не ў яго сэнсавым альбо кампазіцыйным ядры. Складаную фактурна-тэкстурную гульню культывіруе жывапіс Зоі Літвінавай, Мікалая Бушчыка, Леаніда Хобатава, Георгія Скрыпнічэнкі.

Абстракцыя, яшчэ адна з граняў багатага творчага поля беларускага мастацтва, адсылае нас да авангарднага багажу першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя. Работы Анатоля Кузнецова, Аляксандра Салаўёва раскрываюць дынамічную прыроду абстракцыі, блізкую да пошукаў абстрактных экспрэсіяністаў.

Што аб’ядноўвае сабраных у адной экспазіцыі мастакоў? Іх аб’ядноўвае штамвобразнасць, пераасэнсаванне вопыту папярэднікаў, прыхільнасць да традыцый, класічнай і авангарднай, пашырэнне вобразнасці твора праз яго знакавасць – усё гэта знаходзіцца ў суладдзі з беларускай ментальнасцю.

Наталля Шаранговіч, куратар праекта, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Ігар Духан, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ


     

     


Другія мерапрыемствы
Выставы БУДЕТ ВРЕМЯ, ЗАХОДИ!

Сергей Баленок — один из самых известных белорусских графиков ХХ века, художник-оформитель многих книг: «Голова профессора Доуэля. Продавец воздуха. Рассказы» А. Беляева, «Колыбели для кошки» Курта Воннегута, сборника фантастики «Продается планета», нескольких сборников поэзии Иосифа Бродского…

Выставы ОТКРЫТИЕ  “НЕВЕРОЯТНАЯ ИСЛАНДИЯ”

20 июля в Национальном центре современных искусств Республики Беларусь открылась выставка "Incredible Iceland". Автор Юлия Некрашевич. Куратор Елена Василевская. Присутствовали: Её Превосходительство Чрезвычайный и Полномочный Посол Исландии в Российской Федерации госпожа Сигридур Берглинд Асгейрсдоттир, почетный гость господин Финнбоги Йонссон.