Конкурс эскізных праектаў надмагільнага помніка І.М. Лучанку

Абвешчаны конкурс эскізных праектаў надмагільнага помніка народнаму артысту ССР І.М.Лучанку Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння надмагільнага помніка.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі конкурсу могуць быць аўтары ці аўтарскія каллектывы, са скульптараў і архітэктараў, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне надмагільнага поніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора - увекавечанні памяці народнага артыста СССР І.М.Лучанка і лаканічна размяшчацца на месцы пахавання.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца па 20 сакавіка 2020 г. па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 718, кантактныя тэлефоны + 375 17 204 86 05. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу 20 сакавіка 2020 г. не пазней 17.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 1 красавіка 2020 г. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (рубрыка - “Конкурсы і мерапрыемствы”).

Крыніца: http://kultura.by/uploads/files/b-Luchanok.pdf