Конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі

Мэтамі конкурсу з’яўляюцца выяўленне, матэрыяльная падтрымка і папулярызацыя культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі.

Конкурс праводзіцца ў перыяд з 15 сакавіка па 31 снежня 2021 г. па наступных агульных намінацыях:

”Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі“ (з выдзяленнем прыватных намінацый ”Лепшы спектакль тэатра драмы патрыятычнай тэматыкі“, ”Лепшы спектакль тэатра лялек патрыятычнай тэматыкі“, ”Лепшы спектакль музычнага тэатра патрыятычнай тэматыкі“);

”Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне патрыятычнай тэматыкі“ (з выдзяленнем прыватных намінацый ”Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне ў сферы музычнага мастацтва“, “Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне ў сферы эстраднага мастацтва”, “Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне ў сферы харэаграфічнага мастацтва”);

“Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі” (з выдзяленнем прыватных намінацый “Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі ў гульнявой форме”, “Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі ў негульнявой форме”, “Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі ў анімацыйнай форме”);

“Лепшы твор выяўленчага мастацтва патрыятычнай тэматыкі” (з выдзяленнем прыватных намінацый “Лепшы твор жывапісу патрыятычнай тэматыкі”, “Лепшы твор графікі патрыятычнай тэматыкі”, “Лепшы твор скульптуры патрыятычнай тэматыкі”, “Лепшы твор манументальнага, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва патрыятычнай тэматыкі”);

“Лепшае культурнае мерапрыемства народнай творчасці патрыятычнай тэматыкі” (з выдзяленнем прыватных намінацый “Лепшая канцэртная праграма, спектакль, прадстаўленне непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці”, “Лепшая выстава народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (народных мастацкіх рамёстваў)”, “Лепшы інтэрактыўны клубны праект для моладзевай аўдыторыі”);

“Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі” (з выдзяленнем прыватных намінацый “Лепшы інтэрактыўны музейны праект культурна-асветніцкай дзейнасці”, “Лепшы інтэрактыўны музейны праект для спецыяльных аўдыторый (інклюзіўны праект)”, “Лепшы інтэрактыўны музейны праект гісторыка-краязнаўчай дзейнасці”);

“Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект патрыятычнай тэматыкі” (з выдзяленнем прыватных намінацый “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці сельскіх бібліятэк”, “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці раённых і гарадскіх бібліятэк”, “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці абласных бібліятэк”).

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калектывы аўтараў (не больш за 5 чалавек), а таксама працоўныя калектывы арганізацый культуры Рэспублікі Беларусь.

Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення ў 2021 годзе рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі:  https://drive.google.com/file/d/1uQ71QdQrapxTKNSml...