XIX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аладаўскія чытанні - 2021»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
запрашае прыняць удзел у

XIX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
«Аладаўскія чытанні - 2021»

Канферэнцыя адбудзецца 27 мая 2021 года
па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 20

Асноўныя тэмы канферэнцыі:
Музей і яго збор, праблемы калекцыяніравання.
Атрыбуцыя і навуковыя даследаванні твораў мастацтва.
Актуальныя пытанні рэстаўрацыі музейных экспанатаў.
Творчыя стратэгіі і айчынны вопыт у галіне сучаснага выяўленчага мастацтва.
Музейная камунікацыя: тэхналогіі, практыкі, праблемы.
Тэорыя і практыка музейнага менеджменту і маркетынгу.
Музейная педагогіка праз прызму сучасных методык і тэхналогій.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, гісторыкі, рэстаўратары, культуролагі і прадстаўнікі сумежных дысцыплін, якія разглядаюць магчымасць інфармаваць грамадскасць пра свае прафесійныя напрацоўкі.

Рэгламент канферэнцыі:
Даклады – да 15 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Заяўку на ўдзел і тэкст дакладу з паметкай «Аладаўскія чытанні» неабходна выслаць па электроннай пошце yankovskaya_a@artmuseum.by не пазней за 1 мая 2021 г.

Форма заяўкі на канферэнцыю: https://drive.google.com/file/d/1soc7fUyZXleR36Cdj...