Міжнародны мастацкі праект Мануэля Шрэдара «Бетонная ілюзорнасць» Выпуск 1, 2015–2016
29.09 — 20.10
Арт-праект «Бетонная ілюзорнасць» прысвечаны пытанню, што рабіць з бетонам, які захоўваецца у форме вытворчых і архітэктурных фрагментаў і рэшткаў у еўрапейскіх і постсавецкіх краінах. На аснове мастацкіх тэзаў і даследаванняў публічнай прасторы распрацоўваюцца новыя праекты для трансфармавання і ўключэння гэтых бетонных элементаў ва ўспрыманне пры дапамозе «скульптураў у грамадскай прасторы». Валентныя і трансфармацыйныя магчымасці бетонных фрагментаў робяцца бачнымі дзякуючы мастацкім інтэрвенцыям, а для ўстойлівай эстэтыкі ствараецца новая свядомасць.
Персанальная выстава: Мануэль Шрэдар, Берлін, Германія
Фатаграфічныя інсталяцыі ў прасторы «Спакойна!» і «Усходні блок»
Архітэктурныя пасланні палітычнага і індустрыяльнага прагрэсу ў Еўропе, некалі зацэментаваныя для вечнага палітычнага і прамысловага «прагрэсу», праяўляюцца ў фрагментах, «скульптурах» або «каменных садах» без кантэксту і ствараюць карціну заняпаду і бесперспектыўнасці ваколіцаў. Усюды існы матэрыял бетон маркіруе ўсе часткі краявіду і часткі гарадоў. На працягу некалькіх гадоў Мануэль Шрэдар накіроўвае сябе ў сваіх фатаграфічных праектах і мастацкіх інтэрвенцыях у пэўныя месцы ў Беларусі (Мінск, Віцебск), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс) і Германіі (Берлін, Дуйсбург). З увагай да дэталяў і ва ўмоўна дакументальнай фатаграфіі ён наратыўна, некатэгарычна і сістэматычна набліжаецца да іх рэаліяў. Фатаграфічныя інсталяцыі ў прасторы «Спакойна!» і «Усходні блок» інтэрпрэтуюць бетон, робячы яго пераўтваральнікам візуальных пасланняў.
Групавая выстава «Арыенціры і рэшткі»
Удзельнікі майстар-класаў Мануэля Шрэдара 2015–2016
Як аўтар «Бетоннай ілюзорнасці» і куратар арт-суполкі «Raumordnung NPO», Мануэль Шрэдар выступае мастацкім кіраўніком праекту і праграмы модуляў майстар-класаў у межах міжнароднага супрацоўніцтва. Калектыўная выстава «Арыенціры і рэшткі» рэпрэзентуе вынікі ўдзелу розных мастакоў у майстар-класах Шрэдара за 2015–2016 гг.
Удзельнікі майстар-класаў Мануэля Шродара:
Алена Пратасевіч
Алена Данброва
Анастасія Бебчык
Алена Рабкіна
Інэсса Дроніна
Марына Бацюкова
Наталля Клявец
Вольга Мароз
Вольга Кірылава
Вольга Рэднікіна
Павел Осіпаў
Таццяна Свірэпа
Кацярына Iванцова
Павел Кандрусевiч
Кацярына Арцiменя
International Art Project „Concrete Delusion“
Edition 1, 2015-2016 by Manuel Schroeder
Description:
The art project "Concrete Delusion" devotes itself to the question how to deal with the material concrete in the form of industrial and architectural fragments and leftovers in European and Postal-Soviet countries. Based on artistic theses and through investigation of the public space new draughts are developed to the transformation and inclusion of these concrete elements in the perception by „sculptures in the public space“. Valency and transformation possibilities of the concrete fragments are made visible by artistic interventions and a new consciousness is created to sustainable aesthetics.
National Center for Contemporary Art, Minsk/Belarus
29.09.-15.10.2016
Solo exhibition „Manuel Schroeder, Berlin/Germany“
Photographic Space Installations „Verhaltet Euch Ruhig!“ (en: „Keep calm!“) and „Ostblock“ (en: "Eastern bloc“)
Description:
The architectural messages of political and industrial progress in Europe, cemented once for the eternity of political and industrial "progress" appear in fragments, "sculptures" or "stone gardens" without context and give a picture of the decay and the non-perspective to her surroundings. The omnipresent material "concrete" stamps whole scenery parts and parts of the cities. Since some years Manuel Schroeder directs himself in his photographic projects and artistic interventions to these places in Belarus (Minsk/Vitebsk), Latvia (Riga/Daugavpils) and Germany (Berlin/Duisburg). With the feel for details and in putatively documentary photograph he approaches narratively, undogmatic and systematically her realities. His Photographic Space Installations „Verhaltet Euch Ruhig!“ and „Ostblock“ interpret the material concrete as transformer of visual messages.
and
Group exhibition „Landmarks and Leftovers“
„Participants of Manuel Schroeder’s Masterclasses 2015-2016“
Description:
As the author of "Concrete Delusion" and curator of the art society „Raumordnung NPO“, Manuel Schroeder holds the artistic executive management of the project and the curricula of Masterclass modules within the scope of the international cooperations. The group exhibition „Landmarks and Leftovers“ presents the results of the participating artists in Schroeder’s masterclasses 2015-2016.