Пра нас

INFORMATION FOR FOREIGN VISITORS

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСМ) быў створаны шляхам зліцця дзяржаўнай установы культуры «Творчыя Майстэрні «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» (2011–2015) і дзяржаўнай установы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва» (1998–2015).

НЦСМ мае статус шматфункцыянальнай структуры, задача якой – весці актыўную дзейнасць, накіраваную на развіццё і папулярызацыю айчыннага сучаснага мастацтва, яго інтэграцыю ў сусветны мастацкі кантэкст, комплекснае развіццё і прасоўванне эксперыментальных накірункаў у розных відах мастацтва (выяўленчым, тэатральным, музычным, дызайне, кампутарнай графіцы і г.д.), знаёмства гледача з замежнымі ўзорамі сучаснага мастацтва.

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва з 2010 года правёў некалькі буйных міжнародных акцый – арганізаваў выстаўку маладых беларускіх мастакоў «БелАРТ.By» у рамках Года культуры Рэспублікі Беларусь у Маскве (сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, 2010), нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва (сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, 2011), спецыяльныя праекты на 4-й (2011) і 5-й (2013) Маскоўскіх біенале сучаснага мастацтва.

Творчыя Майстэрні «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» у 2012 г. арганізавалі і правялі «Першую трыенале сучаснага мастацтва». У 2014 годзе сумесна с Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва Цэнтрам была рэалізавана Рэспубліканская выстаўка сучаснага выяўленчага мастацтва «Avant-gARte: ад квадрата да аб’ектa» у рамках Чэмпіянату свету па хакею. За актыўную дзейнасць і правядзенне выстаўкі «Avant-gARte: ад квадрата да аб’ектa» калектыў Цэнтра стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам мастацтва і культуры 2014 года.

Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь ажыццёўлены спецыяльны праект на 56 Венецыянскай біенале (2015), Рэспубліканская выстаўка сучаснага мастацтва «Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала» (2017).

На сённяшні дзень асноўнымі накірункамі дзейнасці НЦСМ з’яўляюцца: правядзенне выставак і выставачных праектаў; культурна-асветніцкая работа; навукова-даследчая і інфармацыйная дзейнасць; музейная работа - фарміраванне калекцыі сучаснага беларускага і замежнага мастацтваў; міжнароднае супрацоўніцтва.


ФОРМА ЗАЯЎКІ НА ПРАВЯДЗЕННЕ ВЫСТАВАЧНЫХ ПРАЕКТАЎ У НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ЦЭНТРЫ СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА 2023 ГОД
ДЛЯ МАСТАКА (СПАМПАВАЦЬ).
ДЛЯ КУРАТАРА (СПАМПАВАЦЬ).

СМI ПРА НЦСМ

  • Кошт квіткоў:
  • 7 руб. – для дарослых.
  • 3 руб. – для вучняў, студэнтаў дзённай формы навучання, членаў творчых саюзаў, пенсіянераў (пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання).
  • 10 руб. – для наведвання выстаў, якія праходзяць у памяшканнях НЦСМ
    па пр-т. Незалежнасці, 47 і вул. Някрасава, 3 на працягу дня.
  • 15 руб. – сямейны білет (для дваіх дарослых з дзіцем (дзецьмі) для наведвання выстаў, якія праходзяць у памяшканнях НЦСМ па пр-т. Незалежнасці, 47 і
    вул. Някрасава, 3 на працягу дня.
  • бясплатна – дзецi да 7 год; удзельнікi Вялікай Айчыннай вайны, інваліды, дзецi-сіраты і дзецi, якія засталіся без апекі бацькоў, супрацоўнікi музеяў, члены ICOM, прадстаўнікi СМI (пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання).
  • * Кошт на камерцыйныя выставы і спец. мерапрыемствы можа адрознівацца.

УНП 192543414

Дабрачынны рахунак НЦСМ:

BY71AKBB36429000021530000000

  Электронная пошта
  Старонка Facebook
  Старонка Вконтакте
  Старонка Instagram