Выставы

Адкрыццё праекта “Non-fashion”

  • 10.09.2016
  • 18.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Міжнародны праект NON-FASHION / жывапіс, фатаграфія, відэа, аб'екты,
перформансы / 10 верасня - 8 кастрычніка 2016 / НЦСМ / Някрасава, 3.

Адкрыццё / 10 верасня / 18.00

«Мода (ад лат. modus — мера, выява, спосаб, правіла, наказ) - часовае
панаванне вызначанага стылю ў якой-небудзь сферы жыцця ці культуры.
Вызначае стыль ці тып адзення, ідэй, паводзін, этыкету, ладу жыцця,
мастацтваў, літаратуры, кухні, архітэктуры, забавак і г.д., які
з’яўляецца папулярным у грамадстве ў вызначаны перыяд часу.»
Вікіпедыя, вольная энцыклапедыя.

Мода як катэгорыя дыскурсу з'яўляецца аб'ектам вывучэння ўжо некалькі
стагоддзяў запар. Цікавасць чалавека да моды галоўным чынам складаецца
ў яе супярэчлівай прыродзе. Што гэта - спосаб праявіць сваю
індывідуальнасць ці прытрымліванне агульнай ідэі новага? І тое і іншае
адначасова. Мода – гэта асабістае і грамадскае, творчае і звязанае з
перайманнем. Падтрымка разнастайнасці і панаванне аднастайнасці ў
адным часовым прамежку. Дыктат эліты і натуральная змена культурных
парадыгмаў. Утылітарная індустрыя і мастацтва.

Праекты, з якіх складаецца выстава Non-fashion, не з'яўляюцца
маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны
супрацьстаяць (знаходзяцца ў апазіцыі да…) абывацельскаму пагляду на
моду, як на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматразова тыражуе
штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця. Яны прапануюць перайсці
ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу
да шырэйшага пагляду на яе.

Мода больш чым вопратка. Цела таксама гістарычна з'яўляецца аб'ектам
моды. У розныя часы, ад Рубенса да нашых дзён, мода змянялася не
толькі на формы цела, але і на дэманстрацыю сэксоўнасці ў адзенні,
падкрэсленне або ўтойванне розных частак цела, спосабы праявы
жаноцкасці і мужнасці, і нават мадыфікацыі самога цела.

Мода больш чым вопратка. Гэта задавальненне базавай эстэтычнай патрэбы
чалавека. Такі погляд прапануе разглядаць моду як канцэптуальнае
мастацтва, як пошук гармоніі не толькі ў складанні касцюма, але і яго
выяве – ад глянцавых часопісаў да сучаснай фатаграфіі і артбукаў.

Мода больш чым вопратка, а вопратка больш чым аб'ект побыту. вопратка
– гэта гістарычны запіс, гэта спосаб камунікацыі са светам, гэта
архітэктура асабістай прасторы, нарэшце, гэта спосаб выразу сваіх
рэлігійных, палітычных і культурных усталёвак. Гэта форма масавай
камунікацыі і кантэкст жыццядзейнасці.

Выстава Non-fashion падтрымлівае ідэю пра тое, што мода – гэта адно з
праяў чалавечай прыроды з усімі яе супярэчлівымі рысамі: цікаўнасцю,
цягай да самавыяўлення, патрэбай належыць і падтрымліваць традыцыі,
запалам да ўсяго новага і пратэсту супраць існуючага, і галоўнае -
натуральным імкненнем да развіцця і ўнутранай свабоды.


Удзельнікі:
Дзмітрый Аз / Беларусь
Айя Блэй / Латвія
Жанна Гладко / Беларусь
Міхаіл Гулін / Беларусь
Дзіна Даніловіч / Беларусь
LSD by Daria Luchenkova / Беларусь
Mareunrol's / Латвія
Міхась Мішук / Беларусь
Маша Мароз / Беларусь
Laboratory figures Oskar Schlemmer / Беларусь
Яўгена Лірас / Чэхія
Сяргей Паяркаў / Беларусь
Шцепан Ружычка / Чэхія
Ганна Сакалова / Германія
Ігар Саўчанка / Беларусь
Маша Святагор / Беларусь
Антаніна Слабодчыкава / Беларусь
Tarakanova / Беларусь
Сяргей Шабохін / Беларусь

Куратар / Дзіна Даніловіч

У межах праекта «NON-FASHION»

«ДЕВУШКА, ОСВЕЩЕННАЯ СОЛНЦЕМ». Слайды з архіву Элеаноры Язерскай

Над праектам працавалі:
Эвеліна Домніч - аўтар ідэі, сэлекцыя слайдаў, суправаджальны тэкст да праекта.
Вера Савіна - аўтар артыкула (артыкул будзе прадстаўлены падчас дэманстрацыі праекта).
Уладзімір Парфянок - куратар праекта, сканаванне слайдаў і постапрацоўка, мантаж слайд-фільма.

Арганізатары і партнёры:

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Амбасада Францыі ў Рэспубліцы Беларусь
Галерэя - багетная майстэрня “Рамер”
ТАА "Рэзалютэ Стэпс"
DOTYK. Адукацыя і мастацтва.

Суправаджальная праграма праекта NON-FASHION

***
10 верасня / субота / 19.00
Перформанс "Clothes flow. Structure."
Аўтар: Сяргей Паяркаў
Выканаўцы: Сяргей Дравітскій, Антон Ільін, Сяргей Паяркаў, Дар'я
Косціна, Вікторыя Дзідзюля

***
Дыскусійны клуб BLOW UP:

21 верасня 2016 / серада / 19.00
Фільм Давіда Тэбуля (David Teboul) "І "ELLE" стварыў жанчыну" (Et Elle
crea la femme) (2006), Пераклад Анастасіі Хадарэнка.

28 верасня 2016 / серада / 19.00
Фільм Эндру Моргана (Andrew Morgan) "Рэальны кошт моды" (The True Cost) (2015).

5 кастрычніка 2016 / серада / 19.00
Фільм Алена Тэлера (Alain Teulère) "Жан-Поль Гацье. Шлях пястуна лёсу"
(Jean-Paul Gaultier, itinéraire d'un enfant chéri) (2012).

***
Адукацыйная праграма:

20 верасня 2016 / аўторак / 19.00
Ан-лайн лекцыя Алены Агарэлышавай «Мода на (не)стандарты: ад сцiгмы да
субкультуры»

22 верасня 2016 / чацвер / 19.00
Лекцыя Святланы Ўланоўскай «(Ня)правільнае цела сучаснаго танца”

30 верасня 2016 / пятніца / 19.00
Лекцыя Дзмітрыя Рагеля "Элітызм для ўсіх: эканоміка моды"

6 кастрычніка 2016 / чацвер / 19.00
Лекцыя Валеры Краснагіра «Sex Pistols vs Vogue, ці як Purple Fashion
стаў Бібліяй антымоды»

***
23 верасня 2016 / пятніца / 19.00
Экскурсія па выставе і сустрэча з аўтарамі

***
1 кастрычніка / субота / 19.00
Марка LSD clothing / Інсталяцыя 001
Дызайнер / Лебедзева Дар'я
Рэжысёр / Мікіта Апенка

***
8 кастрычніка 2016 / субота / 18.00
Laboratory Figures Oskar Schlemmer / перформанс ROT
Актор, рэжысёр / Юра Дзівакоў
Мастак / Таня Дзівакова

8 кастрычніка 2016 / субота / 20.00
"TARAKANOVA. Be my Lover"
Fashion брэнд TARAKANOVA / дызайнер Людміла Тараканава

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.