Адукацыя

Аголенае жыццё

  • 02.05.2018
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

У дыскусійным клубе Blowup Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм Дар’і Храновай пра знакамітага расійскага мастака-акцыяніста Пятра Паўленскага “Аголенае жыццё” (Pavlensky. Life naked, 2016).


Расія. Дзве сілы, што знаходзяцца ў стане проціборства: Мастак і Улада. У Пятра Паўленскага для барацьбы супраць ціску і прапагандысцкай машыны ёсць толькі адзіны сродак — ягонае голае цела. Аднак часам яно нават мацнейшае за велізарны механізм, у якім ламаюцца ўласныя часткі. Акцыі Паўленскага змяняюць кожнага, хто з імі сутыкаецца.

Запрашаем на прагляд фільма і дыскусію пасля прагляду 2 мая 2018 г. а 19 гадзіне.

Працягласць фільма: 1 гадзіна 12 хвілін.

Узроставае абмежаванне: 18+.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба Blowup па квітках на бягучую выставу.

Старонка падзеі: https://www.facebook.com/events/191350254993062/

Другія мерапрыемствы
Тэатр Лялечныя спектаклі ў НЦСМ

Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!