Выставы

Арт-праект Рыгора Сітніцы “Прыватная археалогія”

  • 03.05.2016 - 21.05.2016
  • 11:00 - 19:00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

3 мая 2016 г. а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё арт-праекта мастака Рыгора Сітніцы «ПРЫВАТНАЯ АРХЕАЛОГІЯ».

Выстаўка «Прыватная археалогія» – новы творчы арт-праект Рыгора Сітніцы, які заснаваны на мастацкім даследванні старажытных артэфактаў нацыянальнай гісторыі: княжаскіх пячатак, манетаў, зброі, плакетак рэлігійнага зместу, драўлянай культавай скульптуры, вайсковага рыштунку.

Некаторы паасобныя часткі праекту гледачы маглі бачыць на іншых выстаўках. Цалкам праект «Прыватная археалогія» быў паспяхова паказаны сёлета ў Цэнтральным Доме Мастака ў Маскве на Крымскім Валу, 10. Цяперашняя экспазіцыя дае магчымасць гледачу пазнаёміцца з новым этапам творчасці мастака.

Для творчасці Рыгора Сітніцы характэрна пільная ўвага да беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў: гісторыі, этнаграфіі, фальклору як неад’емнай часткі агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту.

Стылістыка мастака – гэта сінтэз ці не самых палярных мастацкіх накірункаў, які праяўляецца ў спалучэнні элементаў канструктывісцкай і супрэматычнай рытмікі ў пабудове кампазіцыі з амаль гіперрэалістычнай трактоўкай формы. Гэты прынцып дазваляе праз дакументальную канкрэтыку пэўнага аб’екта надаць яму глыбокую сутнасць вобраза, сімвала, знака і вывесці яго на той памежны стан, дзе рэальная форма, не губляючы сваёй рэалістычнасці, пачынае набываць рысы новай рэальнасці альбо абстрактнага вобраза.

Свядома выкарыстоўваючы самыя простыя мастацкія сродкі – паперу і алоўкі, Рыгор Сітніца даследуе самыя простыя, усім знаёмыя «банальныя» рэчы і аб’екты, выяўляючы іх метафізічную сутнасць і ўзводзячы іх з паўсядзённага немастацкага кантэксту ў высокі ранг сучаснага мастацкага стылю.

Сітніца Рыгор Сямёнавіч

Нарадзіўся 1 студзеня 1958 года ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

1976 г. – скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В. Ахрэмчыка.

З 1980 г. – пастаянны ўдзельнік шматлікіх рэспубліканскіх, замежных і міжнародных выставак, аўкцыёнаў, мастацкіх і літаратурных конкурсаў, фестываляў.

1982 г. – скончыў аддзяленне графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

З 1983 г. – выкладаў у Беларускім рэспубліканскім каледжы мастацтваў і Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

З 1985 г. – сябра ГА «Беларускі саюз мастакоў».

З 2007 г. – першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў.

2012 г. – узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

З 2013 г. – старшыня ГА «Беларускі саюз мастакоў».

З 2015 г. – Прэзідэнт Міжнароднай Канфедэрацыі Саюзаў Мастакоў.

У 2015 г. – абраны ганаровым акадэмікам Расійскай Акадэміі Мастацтваў.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурным музеі М. Багдановіча, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўным мастацкім музеі ім. П.Масленікава г.Магілёва, Полацкай мастацкай галерэі, Дзяржаўным гісторыка-культурным запаведніку «Заслаўе», Музеі беларускай культуры ў Гайнаўцы, муніцыпальным мастацкім цэнтры ў г. Бельска-Бяла, муніцыпальным цэнтры культуры ў г. Дуброва- Беластоцкая, у зборы Саюза мастакоў Польшчы ў г. Кашалін (Польшча), галерэі Андрэя Смолака (Сніна, Браціслава, Славакія), зборы Музея гісторыі г. Елабуга (Расія), галерэі Франца Салеса Грыля (Германія), мастацкім зборы Міністэрства марскога гандлю Грэцыі, мастацкім зборы манастыра св. Георгія на востраве Касас (Грэцыя), мастацкім зборы саюза пісьменнікаў Літвы, мастацкім зборы царквы св. Пятра і Паўла ў г. Мінску, прыватных зборах шматлікіх краінаў свету.

Выстаўка працягнецца па 21 мая 2016 г.(017) 2805608

аддзел выставак

Другія мерапрыемствы
11.07.2025 19:00-20:40 Някрасава, 3
Тэатр Спектакль “ИЮЛЬ”

Многоголосие о любви и жестокости.

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!