5 кастрычніка запрашаем у НЦСМ папоўніць свой арт-слоўнік на мерапрыемствах у рамках выставы «Слоўнікавы запас». А таксама адсвяткаваць наш Дзень нараджэння, бо 1 кастрычніка НЦСМ споўніцца 9 гадоў!
У гэты дзень мы прапануем вам наведаць а 15 гадзіне экскурсію па выставе «Слоўнікавы запас», якую правядзе навуковы супрацоўнік Міхаіл Мірошнікаў.
А 16 гадзіне сустрэцца з удзельнікамі выставы «Слоўнікавы запас» і пазнаёміцца бліжэй з іх творчасцю падчас artist-talk, у якім прымуць удзел Ігар Нікалаенка, Анастасія Акулава і Вольга Сямашка.!Патрэбна рэгістрацыя!
А ў 17:30 вы зможаце здзейсніць падарожжа ў свет творчасці, самапазнання і выражэння сябе праз мастацтва на арт-медытацыі ад культуролага Маргарыты Токаравай.!Патрэбна рэгістрацыя!
05.10.2024
НЦСМ на праспекце Незалежнасці, 47
15:00-19:00
Кошт квітка на мерапрыемства: 15 рублёў.
З 01.08.2025 па 14.12.2025 Міністэрства культуры праводзіць на базе дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе.
Министерство культуры проводит республиканский конкурс по созданию в 2025 году произведений изобразительного искусства по государственному социально-творческому заказу.