Адукацыя

Artist-talk з мастачкай Таццянай Савік у межах выставачнага праекта «Дэканструкцыя»

  • 01.04.2022
  • 18:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

1 красавіка а 18:00 запрашаем на сустрэчу ў фармаце artist-talk з мастачкай Таццянай Савік у межах яе персанальнага выставачнага праекта «Дэканструкцыя».

У сваім праекце Таццяна Савік даследуе магчымасці метаду дэканструкцыі. “Выдзіранне” твора з рамы, выкарыстанне фрагментарнай тэхнікі вітража, кубік Рубіка як ідэальная форма дэканструкцыі – наўмыснае парушэнне цэласнасці выяў стварае стан хаосу або крызісу, які з'яўляецца перспектыўным асяроддзем, дзе фрагменты здольныя ўзнаўляцца з новымі сувязямі і сэнсамі.

Ствараючы персанажаў з фрагментаў, нібыта новага Франкенштэйна, мастачка падымае праблему крызісу ідэнтычнасці сучаснага чалавека і даследуе магчымасці аднаўлення цэласнасці асобы, пераадолення траўмы праз дэканструкцыю як стратэгію суцэльнага абнаўлення і глыбіннага аналізу.

Падчас artist-talk можна будзе даведацца больш аб экспазіцыі «Дэканструкцыі», прыняць удзел у абмеркаванні мастацкіх тэхнік і прынцыпаў, якімі карыстаецца мастачка.

Аrtist-talk з Таццянай Савік адбудзецца ў НЦСМ па адрасе: вул. Някрасава, 3.
01.04.2022 а 18:00
Кошт уваходнага квітка: 6/3 р.

Запісвайцеся на творчую сустрэчу па спасылцы