Адукацыя

Аўтарская экскурсія па выставе «Доўгая дарога дамоў»

  • 12.08.2020
  • 19.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Шаноўныя наведвальнікі!

Экскурсія па выставе «Доўгая дарога дамоў» 12 жніўня, 19.00 (НЦСМ, вул. Някрасава, 3) не адбудзецца па тэхнічным прычынам. Інфармацыя аб новай даце правядзення мерапрыемства з'явіцца пазней.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Някрасава, 3) запрашае 12 жніўня ў 19.00 на экскурсію па выставе «Доўгая дарога дамоў» з аўтаркай Машай Мароз.

Праект з’яўляецца даследваннем уплыву сацыяльных і ідэалагічных нормаў сучаснай Беларусі на спадчыну традыцыйнай культуры і калектыўную памяць.

У праекце, які ўяўляе сабой інсталяцыю з аб'ектаў, лічбавай графікі і відэа, спалучаюцца культурныя коды розных эпох. Штучна створаная прастора пераносіць гледача ў бясчассе, прыватнае і публічнае губляе яскравыя межы, асабістае перажыванне заключанасці між двух «вымярэнняў», якія існуюць паралельна, робіцца часткай спробы трансфармацыі архаіка-міфалагічнага хвалявання ў тэрапіўтычны сеанс.

Адмысловая форма эстэтызацыі прасторы з захаваннем агульнай арнаментальнай ідэнтычнасці ўбранства інтэр’ера палескай хаты прызваная ўздзейнічаць на таго, хто «ўваходзіць» унутр. «Паверхні» прадметаў, за якімі самі рэчы робяцца не проста незаўважнымі, але, магчыма, знікаюць назаўжды, адасабляюць не толькі бакі аб’ектаў ад паветра, але прыроду з’яваў ад іх вонкавага праяўлення.

Якое месца займае матэрыяльны і духоўны досвед мінулых пакаленняў на мапе грамадскай супольнасці? Ці магчыма існаванне традыцыйнай культуры сёння ў нязменнай форме? Ці ёсць канал трансляцыі інфармацыі, які здольны гучаць у рэзанансе з калектыўнай свядомасцю?

Кошт квітка - 5 руб. / 2 руб.
(агульны білет на ўсе выставы ў НЦСМ на Някрасава, 3)
Дадатковая інфармацыя па тэл : +375 17 2350332

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.