З 26 сакавіка па 13 красавіка 2013 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) будзе праходзіць выстаўка фатаграфій ВІКТАРА МАЛЫШЧЫЦА“БЕЛАРУСЬ У АБДЫМКАХ ЗОРАК”.
4 красавіка а 18 гадзіне запрашаем на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі.
“Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы убачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Крыштальная роўнядзь Браслаўскіх азёраў, рэдкая для Беларусі з'ява - палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, узыход Месяца, Венеры і Юпітэра над касцёлам у Слабодцы (Браслаўскі раён), нябесны госць - яркі метэор, які перасякае Млечны Шлях над асеннім полем Мядзельскага раёна, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў… Менавіта ў нашых краях можна гуляць пад слабым святлом кароткіх летніх начэй, любавацца яркімі зімовымі зоркамі, назіраць рэдкія з'явы – серабрыстыя аблокі і нават палярныя ззянні.”
Віктар Малышчыц
Для маладога фатографа і астранома Віктара Малышчыца, аўтара роліка “БЕЛАРУСЬ: у абдымках зорак”, які сваім з'яўленнем “ўзарваў” прастору “BY”-нета (толькі за першыя два дні яго работу паглядзела каля 40 тысяч (!) чалавек.) Адна з мэтаў у жыцці – гэта паказаць людзям прыгажосць нашай краіны з незвычайнага ракурса.
На гэтай выстаўке Беларусь – на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.
Сардэчна запрашаем на мерапрыемства прысвечаныя выстаўке:
12.04.13 – творчая сустрэча з аўтарам а 18 гадзіне.
Віктар Малышчыц
Нарадзіўся ў 1985 г. ў г. Рыга (Латвія). З 1992 года стала жыве ў Беларусі.
Ў 2007 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага факультэта. Працуе выкладчыкам астраноміі ў БДУ і гімназіі № 29 г. Мінска.
З 2009 года яго прафесіяй стала і фатаграфія.
Куратар выстаўкі:
Навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела МСВМ
Каміла Янушкевіч
Выстаўка будзе працаваць па 13 красавіка 2013 года.
![]() | |||
![]()
|
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!