Выставы

«ЦЁМНЫ ЛЕС»

  • 09.08.2016 - 03.09.2016
  • 18.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

9 жніўня 2016 г. а 18-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё праекта-інсталяцыі Філіпа Заслонава (Францыя) «ЦЁМНЫ ЛЕС».

«ЦЁМНЫ ЛЕС»– гэта цёмны пакой, прастора якой запоўнена неабгабляванымі дошкамі, на якія ідзе праекцыя аўтарскага відэа. Спакойны рух па лесе перамяжоўваецца кароткімі ўстаўкамі брутальных кампазіцый. Атмасферу цёмнага леса стварае і музыка, напісаная аўтарам.

Чалавек і прырода – гэто два неадлучных элемента: чалавек з`яўляецца ў свет як частка прыроды і становіцца часткай яе, калі зыходзіць з жыцця. Мы, людзі – толькі маленькія часткі нечага большага, нейкага механізма, які мы не ў сілах пазнаць і ад якога мы абсалютна залежныя. Чаму ж мы ўяўляем прыроду як нешта іншароднае нам, тады як яна з`яўляецца неаддзельнай часткай нас саміх? Як з цягам часу нам удалося настолькі аддаліцца ад прыроды, што яна стала нам амаль чужой?

Прырода, лес – сведкі чалавечага генэзісу. На стан прыроды накладаюць адбітак усе нашы крызісы і змены. Прырода вымушана прыняць рытм жыцця, які ёй навязвае чалавецтва. Мы перашагнулі ўсе дазволеныя межы, якія ўстаноўлены вышэйшымі сіламі, і гэтыя прыродныя сілы нас наказваюць. І мы ім плацім той жа манетай. Холадна і бязлітасна. У той жа час варта было б нарэшце зразумець, што мы павінны адаптавацца да рытму прыроды, а не наадварот.

Мэта праекта «ЦЁМНЫ ЛЕС» – прымусіць наведвальніка пагрузіцца ў атмасферу ўзаемадзеяння паміж чаловекам і прыродай. Вызначыцца ў нашых жыццёвых вытоках і паказаць суадносіны сіл, іх адмаўленне, але таксама і надзею, якая заўсёды застаецца з намі, на тое, што, магчыма, сувязь прыроды і чалавецтва да канца не страчана.

Філіп Заслонаў нарадзіўся 23 верасня 1993 г. у Мінску в сям`і маці-музыканта і бацькі- мастака, і з дзіцячых гадоў знаходзіўся пад моцным уплывам гэтых двух відаў мастацтва. У школьныя гады пачынае браць урокі малюнка і жывапісу ў розных майстэрнях Парыжу, а таксама прыватныя урокі. Вучыўся архітэктуры інтэр`ера і дызайну aб`ектаў ў вядомай школе «Camondo» у Парыжу, дзе зараз вывучае графічны дызайн у школе «IntuitLab».

«ЦЁМНЫ ЛЕС»– гэта другі праект Філіпа Заслонава в НЦСМ, і яго першая інсталяцыя, у якой цесна зліваюцца прастора, відэа і музыка.

Філіп Заслонаў

Праект можна будзе убачыць па 3 верасня 2016 г.

2805608

аддзел выставачных залаў

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.