У дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм Клеманціна Дэрудзія (Clémentine Deroudille) пра Рабэра Дуано (1912-1994) — аднаго з самых таленавітых французскіх фатографаў XX стагоддзя.
Дуано фатаграфаў усё: заводы Renault, карнавал у Венецыі, міліярдэраў з Пальм-Спрынгз, сялян з Савецкага саюза... Амаль што кожнаму з нас вядомы ягоны знакаміты фотаздымак з пацалункам ля гатэля дэ-Віль. Дзякуючы неапублікаваным архіўным кадрам і інтэрв'ю блізкіх Рабэру Дуано людзей, унучка фатографа стварае разам са здымачнай групай асабісты партрэт гуманіста, які прайшоў неверагодны жыццёвы шлях.
Запрашаем вас на паказ фільма і ягонае абмеркаванне 4 красавіка 2018 г. а 19 гадзіне.
Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба і адукацыйнай праграмы BLOWUP па квітках на бягучую экспазіцыю.
Старонка падзеі на ФБ: www.facebook.com/events/600270980326813
Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!