Аўтары дакументальнага фільма "Side by Side" даследуюць тыя змены, што адбываюцца ў кінамастацтве з прыходам сучасных лічбавых тэхналогій. Год за годам усё большая колькасць рэжысёраў і аператараў адмаўляюцца ад працы са стужкавымі камерамі на карысць лічбавых камер, лічбавага мантажа і візуальных эфектаў. Гэты складаны пераходны перыяд суправаджаўся і зменамі ў адносінах саміх кінематаграфістаў да сваёй прафесіі і ў адносінах гледачоў да кінапрадукцыі. Добра гэта ці не? Што лепш - стужка або лічба?
Каб пачуць розныя думкі на гэты конт, вядучы і прадзюсер фільма Кіяну Рыўз сустракаецца са знакамітымі рэжысёрамі Джорджам Лукасам, Джэймсам Кэмеронам, Марцінам Скарсэзэ, Дэвідам Фінчарам, Крыстаферам Ноланам, Дэвідам Лінчам, Ланай і Эндзі Вачоўскі, а таксамі з рознымі аператарамі і іншымі дзеячамі кінамастацтва.
Глядзім і абмяркоўваем фільм "Побач" ("Side by Side") рэжысёра Крыстафера Кенеллі (2012) ў межах працы дыскусійнага клуба і адукацыйнай праграмы BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3) 30 мая 2018 г. а 19 гадзіне.
Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба Blowup БЯСПЛАТНЫ, калі не пазначана іначай.
Старонка падзеі ў ФБ: https://www.facebook.com/