З 21 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыецца для наведвання Другая Трыенале маладых мастакоў. Гэта фінальны этап Рэспубліканскага конкурсу, які ажыццяўляецца Міністэрствам культуры. Мэтамі конкурсу з’яўляюцца падтрымка таленавітай моладзі, павышэнне яе прафесійнага майстэрства і папулярызацыя нацыянальнага выяўленчага мастацтва.
Трыенале маладых мастакоў – гэта конкурс, які праводзіцца раз ў тры гады. У першы раз ён праводзіўся ў 2019 годзе. Арганізатарамі тады выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларускі саюз мастакоў. Мэтай была названа «шырокая папулярызацыя мастацкіх дасягненняў маладых беларускіх аўтараў і заахвочванне іх дзейнасці».
Конкурс быў задуманы як праект, вынікам якога стала выстава сучаснага беларускага мастацтва. Мастацтва, якое стварае моладзь, чые думкі і пачуцці ўвасабляюцца ў сучаснасці, а дзеянні накіраваны на захаванне і развіццё традыцый беларускай культуры.
У межах выставы журы вызначыць пераможцаў у намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацкая дынастыя», «Фатаграфія», «Навацыя», «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва».
Маладое пакаленне беларусаў цікавіць гісторыя сваёй краіны. З уласцівай моладзі энергіяй і адкрытасцю новаму, мастакі пераасэнсоўваюць навакольны свет, з павагай ставячыся да гісторыі і этнічных традыцый свайго роду, міфалогіі нашага краю.
Другая Трыенале наглядна прадэманструе, як змяняецца само паняцце «мастацтва» ў XXI стагоддзі, і як аўтары ствараюць новыя спосабы і формы выразу ўласнага светаадчування і светапогляда сваіх суайчыннікаў.
У межах выставы наведвальнікаў чакаюць лекцыі, сустрэчы, прэзентацыі, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы. Таксама менавіта вы, наведаўшы Трыенале, зможаце вызначыць пераможца ў намінацыі «Глядацкая сімпатыя».
Праект рэалізаваны пры падтрымцы афіцыйнага партнёра – ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» – упраўляючай кампаніі холдынга «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП».
Выстава працягнецца да 20 лістапада 2022 года.
НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47
Кошт квіткоў: 7/3 (поўны/ільготны)
Дадатковая інфармацыя па тэлефонам: +375 17 235 03 31;
+375 44 560 99 50 (Аляксандра Галышка).
Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!