23 красавіка а 18:30 у НЦСМ на Някрасава, 3 адбудзецца дыскусія «Пункт назначэння - Чарнобыль» у межах мастацкага праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».
З моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло 35 год. Наступствы яе дагэтуль з’яўляюцца прадметам вывучэння эколагаў, мастакоў, навукоўцаў і журналістаў. Што за гэты час адбылося з ведамі пра катастрофу?
З запрошанымі экспертамі мы паразважаем пра «Зону адчужэння» як пра зону пільнай увагі турыстычных кампаній і асобных ініцыятыў, абмяркуем узрастаючы попыт на такога кшталту вандроўкі, матывы іх удзельнікаў. Экалагічная павестка, пытанні бяспекі, уплыў на прыроднае асяроддзе і чалавека з’яўляюцца тут цэнтральнымі. Прадметам дыскусіі будуць таксама праекты, дзяржаўныя і прыватныя, па распрацоўцы лагатыпа і брэнда Чарнобыля. Разгледзім Зону як прастору даследавання і рэфлексіі сучасных мастакоў, дзеячоў культуры.
Спікеры:
Настасся Кузьмянок - біёлаг, эколаг, праект walktofolk.by
Андрэй Ганчароў - падарожнік у зону адчужэння
Ірына Сухій - экалагічны актывіст, заснавальнік ГА «Экадом», займаецца развіццём устойлівай энергетыкі ў Беларусі
Андрэй Кузьмянок - мастак, падарожнік у зону адчужэння, удзельнік выставы «Чарнобыль. Эфект спячага»
Андрэй Дубінін - фатограф, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, удзельнік выставы «Чарнобыль. Эфект спячага»
Мадэратар: Вольга Рыбчынская
Колькасць месцаў абмежавана. Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/wgaVBq7Lu1eHTQT2A
Інфармацыя: +375 (17) 235-03-31
15 марта в 15.30 состоится очередная лекция в рамках совместного проекта НЦСИ и Института философии НАН Беларуси «Наука искусства и искусство науки».
Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!