Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Някрасава, 3) запрашае 16 верасня ў 18.30 на экскурсію з куратаркай выставы «Алфавіт вайны» Дзінай Даніловіч.
«Алфавіт вайны» - міжнародны выставачны праект, які аб’ядноўвае аўтарскія выказванні мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны на тэмы Другой сусветнай вайны. Фотаздымкі, архіўныя і змадэляваныя артэфакты, інсталяцыі, жывапіс і графічныя лісты складваюцца ў экспазіцыю і ствараюць кантэкст для даследавання і пошуку адказаў на пытанні: як мы сёння ўспрымаем і рэагуем на паведамленні Другой сусветнай / Вялікай Айчыннай вайны, як яны счытваюцца сучасным чалавекам і якія першапачаткова існуючыя сэнсы захоўваюцца ў гістарычнай памяці нашых сучаснікаў? Часцяком гісторыя для нас - гэта нейкі ўстойлівы наратыў, які будуецца на выбраных ключавых падзеях з абазначанымі героямі/антыгероямі. Дадзеная выстава - нагода ўбачыць і распавесці гісторыю па-іншаму.
9 аўтараў распрацоўваюць тэму вайны праз прызму прыватнай сямейнай міфалогіі, злучаючы «жывую памяць пра вайну» з «жорсткай суб’ектыўнасцю» фотасведчанняў і дакументаў, здзяйсняючы інтэрвенцыю гісторыі ў інтэрнэт-прастору, даследуючы «мову жэстаў» вайны, нанова абазначаючы ролю спадчыны ваеннага мінулага.
Удзельнікі праекта:
Артур Бондар (Украіна/Расія), Аляксандр Веледзімовіч (Беларусь), Мішэль Дайліда (Беларусь), Андрэй Дубінін (Беларусь), Аляксандр Кладаў (Беларусь), Саша Курмаз (Украіна), Аляксандр Міхалковіч (Беларусь), Вольга Савіч (Беларусь), Ігар Саўчанка (Беларусь).
Колькасць месцаў абмежавана - папярэдні запіс па тэлефонах: 235-03-32, 242-78-14.
Кошт экскурсіі - па ўваходнаму квітку на выставу: 5 р./2 р. (поўны/ільготны).
Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.
Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!