А ў нас добрыя навіны! У межах выставачнага праекта, прысвечанага 5-годдзю цэнтра, мы запускаем праграму экскурсій па экспазіцыі.
Запрашаем Вас 16 кастрычніка ў 16.00 на экскурсію «Прынцыпы работы над куратарскім праектам» з Дзінай Даніловіч. Дзіна – вядучая куратарка і фатографка Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Яна раскажа пра свае фотапраекты, якія ствараліся ў НЦСМ, спецыфіцы работы куратара і прынцыпах, якіх яна прытрымліваецца ў працы над праектамі.
НЦСМ на Някрасава, 3
Колькасць месцаў абмежавана - папярэдні запіс па тэлефонах: + 375 (17) 235-03-32, + 375 (17) 399-09-79.
Кошт экскурсіі - па ўваходнаму квітку на выставу: 5 р./2 р. (поўны/ільготны).
Час працы выставы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.

З 01.08.2025 па 14.12.2025 Міністэрства культуры праводзіць на базе дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе.
Министерство культуры проводит республиканский конкурс по созданию в 2025 году произведений изобразительного искусства по государственному социально-творческому заказу.