Запрашаем Вас 4 снежня ў 18:30 на другую экскурсію ў межах праекта «Ураўненне стану». Дзіна Даніловіч, Марыя Карнеенка, Андрэй Кузьмянок, Ігар Ганчарук, Ігар Саўчанка, Кацярына Малама распавядуць пра ідэю стварэння праекта, сваіх творах і новай рэальнасці.
Месца сустрэчы: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)
Чакаем!
Кошт квіткоў: 5 р./2 р. (поўны/ільготны - агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Інфармацыя: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32.
Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.