23 красавіка ў 17.00 адбудзецца другая лекцыя ў Нацыянальным Цэнтры Сучасных Мастацтваў (на вул. Някрасава, 3)
Лекцыю падрыхтуе мастак-дызайнер Лена Гіль, мама дваіх хлопчыкаў і сааўтар іх некаторых малюнкаў. Лекцыя аб узроставай групе дзяцей 2-10 гадоў.
Пра што малююць дзеці? Што хочуць бачыць дарослыя?
Лекцыя для бацькоў, якім цікава даведацца больш аб дзіцячых малюнках, чаму ў іх можна навучыцца, што падгледзець і на што звярнуць увагу.
Які вопыт транслюе маленькі мастак у сваіх малюнках, і ці варта дарослым навязваць свой. Пагаворым аб шаблонах, добра гэта ці дрэнна. Аб сатворчасці дарослага і дзіцяці.
Уваход - кошт квітка ў НЦСМ - 15.000
Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!