Адукацыя

Фарбатэрапія ў НЦСМ

  • 23.12.2023
  • 19:00-21:00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Фарбатэрапія. Зараджайся на зіму! 

Запрашаем вас у суботу, 23 снежня, на нашае вечаровае мерапрыемства “Фарбатэрапія. Зараджайся на зіму!” у рамках выставачнага праекта “Падарожжы Фёдара Конюхава”. Пасля самай доўгай ночы года хочам зарадзіць вас станоўчымі эмоцыямі на тыя месяцы зімы, якія яшчэ чакаюць нас. Мы падрыхтавалі для вас нешта цікавае 

А 19:00 лектарка Кацярына Верасава (Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў ім. І.Я.Рэпіна) прачытае лекцыю “А вы яшчэ і малюеце? Гісторыі пра вядомых асоб, якія сур’ёзна захапляліся жывапісам”.
Па заканчэнні лекцыі гасцей чакае прыемны бонус: мы разыграем сярод удзельнікаў нашай “Фарбатэрапіі” палёт на сапраўдным паветраным шары ад @nashare.by

А 20:00 гасцей вечара чакае квэст-экскурсія па выставе. Прагуляемся па экспазіцыі, пазнаёмімся бліжэй з асобай Фёдара Конюхава, а таксама паспрабуем адгадаць заданні па экспазіцыі, якія будуць чакаць на шляху.

У тых, хто не любіць, ні квэстаў, ні экскурсій будзе магчымасць паспрабваць віртуальны палёт на паветраным шары!
Цягам усяго вечара мастак Руслан Сяргеяў будзе рабіць замалёўкі нашага мерапрыемства і дарыць іх гасцям вечара.

Звярніце, калі ласка, увагу на адзіны кошт білета. Ніякія зніжкі і акцыі на гэтае мерапрыемства на распаўсюджваюцца.

Кошт білета (уключае таксама агляд экспазіцыі):
30 руб. – для ўсіх катэгорый. Колькасць білетаў абмежаваная.
Вы можаце набыць білет па спасылцы ў апісанні профілю @farba.gallery ці ў касе на пр-це Незалежнасці, 47 (Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў).

Выставачны праект “Падарожжы Фёдара Конюхава” працуе па адрасе:
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа»)

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне:
+375 25 542 30 00

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.