Адукацыя

Фільмы пра Соф’ю Хамянтоўскую

  • 07.03.2018
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Дыскусійны клуб і адукацыйная праграма BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў абвяшчае сакавік 2018 Месяцам гісторыі беларускай фатаграфіі!

Распачынаем з паказу і абмеркавання двух дакументальных фільмаў пра знакамітую фатографку з Палесся Соф'ю Хамянтоўскую (1902-1991).

Першы фільм "Летапіс у промнях святла" (на бел. мове) зняў вядомы беларускі рэжысёр-дакументаліст Юрый Гарулёў у 2011 і ў нашым клубе мы ўжо ладзілі паказ гэтай стужкі і сустрэчу з ягоным аўтарам некалькі год таму. Але асоба фатографа і сам фільм вартыя таго, каб зрабіць паўторны паказ, тым больш што зварот да малавядомай "мясцовай", "аматарскай" і "вернакулярнай" фатаграфіі зрабіўся апошнімі гадамі пэўным трэндам нават у Беларусі.

У дадатак паглядзім таксама кароткі дакументальны фільм "Я здымаю кіно" (Ja kinuję), у якім выкарыстаны кіназамалёўкі самой Соф'і Хамянтоўскай (фільм на польскай мове, без перакладу).


На канец сакавіка мы запланавалі паўторны паказ мінісерыяла Аляксандра Матафонава з цыкла "Лабірынты" пра знакамітых беларускіх фатографаў мінуўшчыны Антона Прушынскага, Сігізмунда Юркоўскага, Бенедыкта Тышкевіча і Льва Дашкевіча, а тксама сустрэчу з аўтарам дакументальнага серыяла.

Пачатак 7 сакавіка 2018 г. а 19 гадзіне.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба BLOWUP па ўваходных квітках на бягучую экспазіцыю.


Старонка падзеі на ФБ: https://www.facebook.com/events/2040032646225846/

Другія мерапрыемствы
Тэатр Лялечныя спектаклі ў НЦСМ

Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!