Выставы

Фотавыстаўка «ТРАЙНЫ ПАРТРЭТ»

  • 13.10.2016 - 03.11.2016
  • 18.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

13 кастрычніка 2016 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі «ТРАЙНЫ ПАРТРЭТ». Праект арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску, сумесна з Цэнтрам імя Людвіга Заменгофа ў рамках Фестывалю “Усход культуры – Іншае вымярэнне 2015”.

Выстаўка з’яўляецца вынікам міжнароднага праекта „TriplePortrait / Трайны партрэт”, які адбыўся ў ліпені 2015 года. Група мастакоў з Польшчы, Беларусі і Ўкраіны на працягу 10 дзён вандравала па Падляшшы, спыняючыся ў розных месцах для размоў і фотаздымкаў. З’явілася некалькі дзясяткаў унікальных фатаграфій, выкананых тэхнікай мокрага kolodionu, на спецыяльных пласцінах. Выкананыя такім спосабам фатаграфіі перастаюць быць тым, чым мы іх звычайна ўспрымаем – правільным, амаль ідэальным адлюстраваннем рэчаіснасці. Яны становяцца інструментам мастацкага пераўтварэння, якое, забіраючы “рэальнасць”, аддае ў замен магію, анірычную не-рэчаіснасць.

“Трайны партрэт” – гэта не толькі мастацкая авантура. Перш за ўсё гэта нагода, каб прыглядзецца да Падляшша і яго жыхароў. Уключэнне ў гэты працэс мастакоў з розных краін памнажае перспектыву, дазваляе абмеркаваць мясцовыя падзеі, адлюстраваць адно месца ў трох нацыянальна і культурна розных адчуваннях. На ўсё гэта накладваюцца асабістыя мэты ўдзельнікаў: пошукі праўды пра вырваную з Крэсаў 70 год таму сям’ю, пытанне пра культурную і нацыянальную ідэнтычнасць, або патрэба адчуць аўтэнтычнасць і праўду, якія часам так цяжка знайсці ў “вялікім свеце”.

На выстаўцы прадстаўлены работы Міхала Зеліньскага (Польшча), Наталкі Доўгі (Украіна), Юрыя Мацюна (Беларусь), Аляксандра Рачынскага (Польшча), Дамініка Вайцяхоўскага (Польшча), Паўлы Войнік (Польшча), Міраслава Мінішэўскага (Польшча). Экспазіцыю дапаўняе дакументальны фільм Барташа Трызны (быў прэзентаваны на ХІХ Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно OFFCINEMA ў лістападзе ў Познані – па-за конкурснай праграмай, атрымаў І узнагароду на V Конкурсе аматарскага рэпартажу ў Варшаве) і тэксты Міраслава Мінішэўскага.

Выстаўка працягнецца па 3 лістапада 2016 г.

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.