Адукацыя

Iмпрэза «Чытаць Яўнае. Бачыць Патаемнае»

  • 14.04.2019
  • 17.00 - 20.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

У нядзелю 14 красавіка з 17.00 да 20.00 у Нацыянальным Цэнтры Сучасных Мастацтваў (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца імпрэза, асноўнай тэмай якой з’яўляюцца спосабы працы з нашай візуальнай спадчынай. Што такое Беларусь? І што мы пра яе можам даведацца з старажытных сімвалаў? Пра што нам могуць распавесці яе колеры і выявы, словы і малюнкі? Як шмат мы можам даведацца, гартаючы гістарычныя крыніцы?

Праграма імпрэзы:

17.00-17.40 - Выступ Любові Гаўрылюк (куратаркі выставы «Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава) пра канцэпцыю выставы і кнігі «Колер Беларусі» і спосабы прачытання храматычных вобразаў нашага краю.

17.40-18.10 - Дэманстрацыя-размова «Карты рэальныя і копіі: рэканструкцыя ці пераінтэрпрэтацыя» пра тое, што лучыць і адрознівае рэальныя гістарычныя мапы ад іх лічбавых і ўзноўленых копій, дзеля чаго вырабляюцца копіі і якім чынам ажыццяўляецца праца з імі. У межах дэманстрацыі будзе праводзіцца параўнанне арыгіналаў гістарычных мап і іх лічбавых копій, а таксама карт-рэканструкцый, якія імкнуцца максімальна імітаваць выявы і фактуру мап-арыгіналаў. Пры ўдзеле калекцыянераў і рэканструктараў гістарычных карт.

18.10-19.30 - Круглы стол «Што мы бачым на картах? Геаграфічныя карты як гістарычны, культурны і антрапалагічны наратыў». У цэнтры дыскусіі пытанні, звязаныя з нашым спосабам ўспрымання візуальнай інфармацыі, узорамі счытвання тых ці іншых культурна-гістарычных кодаў, практыкамі фармавання ментальных вобразаў сімвалічных і рэальных аб'ектаў. У дыялогу ўдзельнічаюць даследчыкі карт, гісторыкі, культуролагі, філосафы: Эдуард Куфцерын (выдавецтва «Эканомпрэс», складальнік экспазіцыі «Беларусь на старажытных геаграфічных мапах»), Ілля Андрэеў (студыя imago.by, даследчык, рэканструктар), Алег Дзярновіч (гісторык, старэйшы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН РБ), Ірына Дубянецкая (доктарка сакральнай тэалогіі, культуролаг і рэлігіязнаўца) і Эліна Усоўская (культуролаг, гісторык, загадчыца кафедры культуралогіі ФСК БДУ). Мадэратар – Павел Баркоўскі (філосаф).

19.30-20.00 - Музычны выступ Аляксея Чумакова (гурт «Стары Ольса»): фольк і этна-музыка.

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.