15 траўня запрашаем у НЦСМ на канцэрт акадэмічнай электроннай музыкі “Сола для многагалосся”!
Электронная музыка – сусвет багацтваў гука, ягоннай разнастайнасці. Кампазітары, якія агучылі і “амузыкалілі” электрычнасць, хацелі каб гэтая музыка гучала ў канцэртных залах на роўных правах з акустычнай. Але калі выканаўцаў гэтай музыкі няма, галоўным стваральнікам гучання сталі дынамікі, якія агучвалі эксперыменты кампазітараў з магнітнай стужкай.
У гэтай канцэртнай праграме вы пачуеце класічныя творы для магнітнай стужкі, перанесеныя ў лічбавы фармат, візуал для каторых састаўлены з розных нейрасеткавых кліпаў і асцылографа; дзве імправізацыі з выкарыстаннем розных электронных інструментаў; сучасную п'есу для гуказапісу нямецкага кампазітара Ёрыса Кіндлера і выкананы на сінтэзатары эцюд амерыканскага мінімаліста Тэрры Райлі.
15.05.2025 у 18:30 НЦСМ на Някрасава, 3
Кошт квітка – 15 рублёў, квіткі можна набыць у касах цэнтра або анлайн