Адукацыя

Канцэрт у межах выставы «Чарнобыль. Эфект спячага»

  • 25.04.2021
  • 16.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

25 красавіка а 16:00 у НЦСМ на Някрасава, 3 адбудзецца канцэрт у межах суправаджальнай праграмы мастацкага праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».

Гук у мастацкім праекце «Чарнобыль. Эфект спячага» з’яўляецца адным з асноўных медыя, сродкам апавядання і важным кампанентам вялікага тэксту. Невыпадкова ў суправаджальную праграму да выставы ўключана музыка. Музыка, якая вызначаецца як «мастацкая арганізацыя гучання», адлюстроўвае і фіксуе рэчаіснасць, становіцца своеасаблівай «мовай» матэрыяльнага свету, натхнёным дакументам падзеі з бясконцым патэнцыялам інтэрпрэтацый. Яна ўвасабляе адначасова боль, адчай людзей і святло іх надзеі. Вы пачуеце творы савецкага грузінскага кампазітара, якога называюць «маэстра цішыні», Гія Канчэлі і французскага аўтара Франсіса Пуленка, эмацыянальнага, тэмпераментнага і надзвычай шчырага ў сваёй музыцы.

Духавы квінтэт салістаў Вялікага тэатра Беларусі выканае творы Гія Канчэлі «Духавы квінтэт» і Франсіса Пуленка «Секстэт для духавога квінтэта і фартэпіяна».

Выканаўцы:
Дыяна Гантарэнка (флейта)
Аляксандр Папсуеў (габой)
Віктар Пузыня (кларнет)
Андрэй Халомкін (фагот)
Віталь Карабухін (валторна)

Канцэрт рэалізуецца ў супрацоўніцтве з ГА «Экадом».

Уваход на канцэрт па квітках на выставу: 6 р. / 3 р. (поўны / ільготны).

Адрас: НЦСМ на вул. Някрасава, 3

Інфармацыя: +375 (17) 235-03-31
Каса: +375 (17) 281-74-79