12 верасня запрашаем у НЦСМ на канцэрт Івана Кірчука "Ад вытокаў да мадэрна"!
Іван Іванавіч Кірчук – беларускі фалькларыст, музыкант, кампазітар, пісьменнік і мастак, які здзейсніў шматлікія фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі у розныя раёны Беларусі.
Падчас канцэрта Іван праспявае беларускія народныя песні, як у арыгінальным выкананні, так і ў сучаснай аранжыроўцы. Прагучаць народныя інструменты працы беларускіх народных майстроў: гуслі; колавая ліра; бубны; акарыны; дудкі; смык; дуда; шасці і дванаццаці струнныя гітары, глюкафон, фізгармонія і іншыя.
Іван таксама распавядзе гледачам пра этна-экспедыцыі ў беларускай глыбінцы, дзе праходзіў запіс, выкананых ім песень, і пра беларускіх народных майстроў, якія вырабілі музычныя інструменты, якія выкарыстоўвае Іван.
Кіраўнік праекта: Андрэй Радзівонаў.
Канцэрт адбудзецца 12 верасня ў 18:30 на пляцоўцы НЦСМ па адрасе: вул. Някрасава, 3.
Кошт квітка - 35 рублёў.
Квіткі можна набыць у касах цэнтра або анлайн па спасылцы
З 01.08.2025 па 14.12.2025 Міністэрства культуры праводзіць на базе дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе.
Министерство культуры проводит республиканский конкурс по созданию в 2025 году произведений изобразительного искусства по государственному социально-творческому заказу.