«Кіно дзяцей вайны. Асабісты погляд на Вялікую Айчынную рэжысёраў-шасцідзесятнікаў»
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на цыкл паказаў беларускага ваеннага кіно ў рамках выставы «Алфавіт вайны» з удзелам кінакрытыкаў.
17 чэрвеня. Фільм першы. «Цераз могілкі» Віктара Турава
Мадэратар сустрэчы – Дар’я Амяльковіч
Адна са ста лепшых карцін пра вайну па версіі UNESCO, «Цераз могілкі» з’яўляецца дыпломнай работай класіка беларускага кіно Віктара Турава. Вязень канцлагера пад Ахенам у час Вялікай Айчыннай (Віктару Тураву не было і дзесяці гадоў), рэжысёр у сваіх першых ігравых стужках узнаўляе вайну не як месца выключна баявых дзеянняў, але як страшны і цяжкі досвед жыцця ва ўмовах акупацыі. Ці вінаватыя тыя, хто былі вымушаны жыць пад ёю і падладжвацца пад рэжым акупантаў? Ці не «другасная», несапраўдная іх вайна? Змаганне? Кінакрытык і культурная журналістка Дар’я Амяльковіч прапануе абмеркаваць пасля прагляду фільма асабісты погляд беларускага майстра на феномен акупаванай тэрыторыі. Не выпадкова ў яго карціне апошняя атрымоўвае метафару могілак.
Нагадаем, што ў рамках цыкла будуць паказаныя чатыры знакамітыя стужкі беларускага савецкага кінематографа:
«
Цераз могілкі» Віктара Турава. Мадэратар – Дар’я Амяльковіч. Дата сустрэчы – 17 чэрвеня 18.30.
«
Усходні калідор» Валянціна Вінаградава. Мадэратар – Максім Карпіцкі. Час сустрэчы – 17 ліпеня 18.30.
«
Сыны сыходзяць у бой» Віктара Турава. Мадэратар – Тарас Тарналіцкі. Час сустрэчы – 7 жніўня 18.30.
«
Ідзі і глядзі» Элема Клімава. Мадэратар – Ірэна Кацяловіч. Час сустрэчы – верасень, дата ўдакладняецца.
Фільмы прадастаўлены кінакампаніяй «Беларусьфільм».
НЦСМ вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Каса: +375 (17) 281-74-79