Спецпраекты

Конкурс эскізных праектаў памятнага знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў»

  • 29.05.2021 - 30.05.2021
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

З 29 красавіка 2021 г. Міністэрства культуры сумесна з Мясцовым дабрачынным фондам імя Аляксея Талая абвяшчае конкурс эскізных праектаў памятнага знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў».

Мэтай дадзенага конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе падзяку новых пакаленняў ветэранам, удзельнікам, работнікам тылу, партызанам, падпольшчыкам, усім, хто па меры сіл набліжаў дзень Перамогі.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць аўтары або аўтарскія калектывы, якія складаюцца са скульптараў і архітэктараў, якія маюць або атрымліваюць адпаведную прафесійную адукацыю.
Для ўдзелу ў конкурсе да 20 мая 2021 года ўключна трэба падаць заяўку па форме ў Міністэрства культуры па адрасе: г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, оф. 718, кантактны тэлефон + 375 17 204 86 05.
Матэрыялы конкурсу павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу не пазней 17.00 20 мая 2021 года па адрасе: г. Мінск, вул.Някрасава, 3, ДУКЗТ «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў».
Матэрыялы конкурсу разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 24 мая 2021 года.

Інструкцыя | Заяўка

Дадатковая інфармацыя: +375 (17) 235-03-31

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!

Адукацыя Музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне»

Национальный центр современных искусств Республики Беларусь приглашает организованные группы школ посетить музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне».