Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа
24.01.2017
19.00
г. Мінск, Някрасава, 3
Тэл. +375 17 235–03–32
Тэл. +375 17 399–09–78
Упершыню з 2009 г. у Мінску адбудуцца гастролі віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра
імя Я. Коласа
Напрацягу толькі аднаго вечара 24 студзеня акцёры НАДТ імя Я. Коласа пакажуць у тэатральнай зале Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь кухонны трылер “Каралева прыгажосці з Лінэна” па п’есе Марціна МакДонаха.
Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі найчасцей глухія і жорсткія адно да аднаго, яны схільныя да гвалту… і ўсё ж… не безнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін МакДонах. У «Каралеве прыгажосці з Лінэна*» смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная і няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі – ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з вар’ятні. У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў – жаданне кахання і роспачы з-за яе адсутнасці – пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна злучаны паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы.
*Мястэчка Лінэн – дробнае мястэчка. Пара вузкіх аўтамабільных дарог, гасцініца, некалькі крам, пабаў і царква. Лінэн – адно з найпрыгожых месцаў Ірландыі – робіцца змрочнай клаакай, цэнтрам стасункаў маткі і дачкі, эмігранта і Радзімы, тут пульсуюць каханне і яе поўная нябытнасць… «У рай бы на імгненне, пакуль чорт цябе не забраў!»