Спецпраекты

КУЛЬТПАХОД у НЦСМ

  • 15.04.2023
  • 16:00-18:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

15 красавіка ў Міжнародны дзень культуры запрашаем вас дакрануцца да розных граняў творчасці ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў!


Наш культпаход пачнецца з open-talk з арт-куратаркай і фатографкай Дзінай Даніловіч. Дзіна раскажа пра асаблівасці куратарскай дзейнасці на аснове асабістага вопыту і адкажа на вашы пытанні.

У гэты дзень у вас таксама будзе магчымасць сустрэцца з куратарам і аўтарам ідэі выставы “Прывітанне, спадар Ван Гог!” Віктарам Саўчанка на яго экскурсіі.

Калі вы жадаецце не толькі слухаць, запрашаем вас на майстар-клас ад мастака Руслана Сяргеева, на яком вы зможаце стварыць ўласны твор і развіць свае творчыя здольнасці і мысленне.

Для прыхільнікаў нестандартных і новых тэатральных практык мы разам з заснавальніцай і кіраўніцай плэйбэк-тэатра “Свой дах” Таццянай Зрайкоўскай падрыхтавалі інтэрактыўную лекцыю, на якой вы даведаецеся пра гісторыю і сучаснасць “плэйбэк-тэатра” і зможаце прыняць удзел у невялікім перформансе.

Культпаход працягнецца лекцыяй мастацтвазнаўца і арт-куратаркі Алесі Іназемцавай "Cherchez la ... ці як шмат у нас французскага?”. На гэтай лекцыі вы даведаецеся як узаемадзейнічае беларуская культура з культурай Францыі, і які след пакінула апошняя ў гісторыі нашай краіны, мастацтве, побыце і нават у фамільных традыцыях.

А на прыканцы вечары запрашаем на творчую сустрэчу з дызайнеркай Дар’яй Румянцавай. Разам з Дар’яй вы разгледзіце яркія прыклады праектаў са света-візуальнымі эфектамі, рэалізаваных такімі кампаніямі як Sila Sveta, 36° і іншыя, якія паўплывалі на фарміраванне сучаснага арт-дызайну.

Падрабязная праграма мерапрыемства па спасылцы ў каруселі

Культпаход у НЦСМ. 15 красавіка. 16:00-19:00.
Пляцоўка па адрасе: вул. Някрасава, 3.
Адзіны кошт квітка – 13 рублёў.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 8017 235 03 31.

Другія мерапрыемствы
Спецпраекты Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе

З 01.08.2025 па 14.12.2025 Міністэрства культуры праводзіць на базе дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе.

Спецпраекты Конкурс по созданию произведений искусства (государственный социально-творческий заказ 2025 г.)

Министерство культуры проводит республиканский конкурс по созданию в 2025 году произведений изобразительного искусства по государственному социально-творческому заказу.