Адукацыя

Экскурсія па выставе «Родны склон» з куратарамі і аўтарамі праекта

  • 14.03.2019
  • 19.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Запрашаем 14 сакавіка а 19 гадзіне ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3) на экскурсію па выставе "Родны склон" з куратарамі і аўтарамі праекта.

"Родны склон" - міжнародны праект, які аб'яднаў 14 аўтараў, закранаючых у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям'і і роднасных адносін. Фатаздымкі, відэа, інсталяцыі, якія складаюць экспазіцыю, дазваляюць нам даследаваць адлюстраванне, структуру, дынаміку сям'і і "сямейнасці", а таксама ўбачыць аўтабіяграфічную суб'ектыўнасць, іншымі словамі тое, што хаваецца за афіцыйным вобразам сям'і ў працах фатографаў і мастакоў.

Удзельнікі праекта:

Андрэй Анро / Беларусь
Аксана Веніямінава / Беларусь
Таня Зомер / Іспанія
Андрэй Карачун / Беларусь
Анастасія Маркелава / Расія
Васіліса Паляніна / Беларусь
Дзіта Пепе / Чэхія
Алена Пратасевіч / Беларусь
Вольга Савіч / Беларусь
Юрый Салабай / Украіна
Аляксандра Салдатава / Беларусь
Святлана Станкевіч / Беларусь
Таццяна Ткачова / Беларусь
Максім Швед / Беларусь

Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Алена Пратасевіч.

Арганізатары і партнёры:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Чэшскі цэнтр у Кіеве

УЗРОСТАВАЕ АБМЕЖАВАННЕ 18+.

Уваход па квітках на выставу.

Другія мерапрыемствы
Тэатр Лялечныя спектаклі ў НЦСМ

Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!