Адукацыя

Куратарская экскурсія па выставе «Трыццаць тры творы»

  • 11.12.2020
  • 16.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

11 снежня ў 16.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3) адбудзецца куратарская экскурсія па выставе «Трыццаць тры творы. Выстава набыткаў музейнага збору НЦСМ».

На працягу пяці гадоў, з кастрычніка 2015 года па наш час, НЦСМ набыты шэраг твораў, сярод якіх жывапіс, станковая графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. І гэта не толькі класіка, вы ўбачыце абсалютна розны абстрактны экспрэсіянізм, эксперыментальную скульптуру.

На фота: карціна Глеба Отчыка «Цеснае яднанне», 2016

Экскурсію правядзе Міхаіл Мірошнікаў, загадчык выставачнага аддзела НЦСМ.

Кошт экскурсіі – па ўваходнаму квітку на выставу: 5 р./2 р. (поўны/ільготны).

Інфармацыя: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32.

Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.