Адукацыя

Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва

  • 21.03.2018
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Працягваем месяц гісторыі беларускай фатаграфіі ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3) паўторным паказам дакументальных фільмаў Аляксанда Матафонава з цыклу "Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва".

Фільм першы прысвечаны пачатку і росквіту беларускай фатаграфіі. Аўтар правядзе паралелі ў развіцці фатаграфічнай справы Парыжа, Масквы, Пецярбурга і Мінска. Гледачы даведаюцца пра загадкавую гісторыю першага вядомага фотаздымка ў Беларусі, аўтарства якога належыць Антону Прушынскаму.

Другі фільм прысвечаны выдатнаму віцебскаму фатографу-вынаходніку шторна-шчыліннага затвора Сігізмунду Юркоўскаму, які стварыў славутую калекцыю фотаздымкаў гарадскога пейзажу Віцебска канца ХІХ стагоддзя. Таксама Юркоўскі вядомы як аўтар партрэтаў рускага мастака Ільі Рэпіна.

Фільм трэці распавядзе пра сапраўдную сенсацыю ў сусветай фатаграфіі, якой стала выпадковая знаходка ў Парыжскай антыкварнай краме фотаальбома графа Бенедыкта Тышкевіча. Гэта быў заможны арыстакрат, які атрымаў у спадчыну шмат нерухомасці і капіталу, меў маёнткі ў Францыі, Літве, Беларусі. Тышкевіч знаходзіў радасць у паляваннях з шляхцiцамi, вандроўках па свеце і фатаграфіі. 86 ягоных фотаздымкаў, большая частка якіх зроблена ў Беларусі, захоўваюцца ў Музеі фатаграфіі Нісефора Ньепса ў Францыі. Аўтар праводзіць уласнае расследаванне творчай спадчыны графа і высвятляе, што часткова яна захоўваецца і ў Беларусі.

Апошняя, чацвёртая, серыя фiльма прысвечана гісторыі таемнай манаграмы "ЛД", якую пакідаў на сваіх фотаздымках невядомы беларускі фотамайстра ХХ стагоддзя. Двухгадовыя пошукі дазволілі адкрыць новае імя ў гісторыі айчыннай культуры. Ім аказаўся навуковец і педагог, вынаходнік і фатограф, першы ў Беларусі выкладчык тэарэтычнай і практычнай фатаграфіі Леў Дашкевіч.

Чакаем вас на паказе і абмеркаванні фільмаў 21 сакавіка 2018 г. а 19.00.

Мяркуецца ўдзел аўтара фільмаў сп. Аляксандра Матафонава ў праграме дыскусійнага клуба BLOWUP.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба BLOWUP па ўваходных квітках на бягучую выставу.

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.