Выставы

«ЛІЧБАВЫ ІМПЕРАТЫЎ» Марціна Райтэра

  • 10.11.2016 - 26.11.2016
  • 17.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

10 лістапада 2016 г. а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь(ПЛЯЦОЎКА – пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё праекта нямецкага мастака Марціна Райтэра «ЛІЧБАВЫ ІМПЕРАТЫЎ».

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь.


У рамках праекта 11 лістапада адбудзецца лекцыя-прэзентацыя кнігі Марціна Райтера "Крыцік Дызайн". Кніга «Крыцік Дызайн» выйшла ў Берліне ў 2015 годзе. Гэта асабісты дзённік Марціна Райтера – дырэктара Кунст Хаузен Тахелес (1990-2012 гг.), дзе яго думкі аб мастацтве і сацыяльным жыцці, палітычнай праблематыцы, глыбокі разбор афіцыйных,

нонкарфармітскіхх-альтэрнатыўных напрамкаў у сучасным мастацтве, уплыў найноўшых тэхналогій на творчасць мастакоў Еўропы, Азіі, Амерыкі, сур'ёзны аналіз Арт сітуацыі ў свеце.


У рамках праекта 12 лістапада пройдзе сустрэча з аўтарам "Круглы стол". Цёмны і светлы бок артхаўса Тахелеса і чаму навучыліся ад Тахелеса ў мастацкім свеце. 

(а 17-ай гадзіне, ПЛЯЦОЎКА – пр. Незалежнасці, 47)

Лічбавы імператыў ад Martin Reiter – гэта серыя карцін, скульптур, інсталяцый і фатаграфій аб лічбавай рэальнасці нашых дзён. Мастак з яго працай шукае агульныя адлюстраванні лічбавай культуры і праблем рэальнасці. Асноўным момантам выстаўкі будзе разрыў паміж імі ў рэальным фізічным свеце і гэтак званай кіберпрасторай. Сваім мастацтвам Райтэр спрабуе прынесці ў свет дыскусіі аб кампутары, грамадстве, рэлігіі і рэальным свеце.

Martin Reiter нарадзіўся ў 1962 г. ў г. Лінц / Аўстрыя.

З`яўляецца інтэрдысцыплінарным мастаком.

Нарадзіўся ў 1962 г. ў г. Лінц / Аўстрыя.

Лаурэат аўстрыйскай Дзяржаўнай прэміі ў мастацтве ў 1992 г.

Выстаўкі: Вена (MuseumsQuartier), Лінц (ArsElectronica), Берлін (Tacheles), Мостар (Боснія), Палерма (Італія), Марсель (Францыя), Нідэрланды, Чехія, Сан-Францыска (ЗША), Мэн (ЗША) і інш.

Канцэрты: Нью-Ёрк, Афіны, Осла, Тронхейм, Вена, Лінц, Інсбрук, Салонікі, Швертберге, Дорнбірна, Берлін, Гамбург і інш.

Мастак KunsthausTacheles з 1993 па 1999 гг.; з снежня 1999 г. па верасень 2012 г. - арганізатар і арт-дырэктар ArthouseTacheles / Берлін.

Красавік 2015 г. – выпуск яго першай кнігі "KritikdesignBand1". Працяг кнігі "KritikdesignBand 2" чакаецца вясной 2017 г.

http://martinreiter.blogsport.eu/

http://kritikdesign.blogspot.com.by/

Выстаўка працягнецца па 26 лістапада 2016 г.  



Другія мерапрыемствы
Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!

Адукацыя Музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне»

Национальный центр современных искусств Республики Беларусь приглашает организованные группы школ посетить музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне».