Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!
Спектакль “Казачная торба” (6+).
А ці здагадаецеся вы, што знаходзіцца ў казачнай торбе дзядзькі Пагуляя? Напэўна не, пакуль не паглядзіце наша вясёлае прадстаўленне пра звычайную, на першы погляд, торбу, якая ў руках Пагуляя зробіцца казачнай. Ды і сам ён можа ўраз прыкінуцца кім заўгодна, напрыклад Ваўком, каб павесяліць усіх. Дарэчы, усё ў яго руках робіцца незвычайным, казачным, проста чароўным.
Спектакль “Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона” (6+)
Што застаецца рабіць кату Сафрону, калі злая мачаха выгнала яго з роднай хаты? Адно выйсце: ісці ў белы свет шчасце шукаць. А ці можна знайсці яго? Канешне, калі ў цябе ёсць такія сябры як пеўнік Андрон, котка Нюся, мышка Яначка, Сарока-белабока і верабейчык Ерамей. Але, каб знайсці шчасце, трэба яшчэ і заслужыць яго – прайсці праз горы і даліны, праз балоты і лагчыны, у цёмным лесе не заблудзіцца (і не спужацца!), кінуцца ў водаварот, каб выратаваць сябра, суцешыць яго – і так моцна падружыцца, што ўраз прыйдзе ахвота за сякеру схапіцца і хату пабудаваць з высокім дахам і гладкаю гонтаю.
Кошт квітка: 15 рублёў.
Запіс і падрабязнасці па тэлефоне: 80 17 235 03 31