Адукацыя

Майстар-клас Антаніны Слабодчыкавай “Змест. Канструкцыя. Выява і Сэнс”

  • 11.10.2016
  • 17.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

У рамках шведска-беларускай выставы “Сам-насам з кліматам” адбудзецца майстар-клас Антаніны Слабодчыкавай “Змест. Канструкцыя. Выява і Сэнс”. Мастачка прадэманструе спосабы канструявання сэнсу праз канструяванне выявы. Удзельнікі папрацуюць у тэхніцы калажу.

Антаніна Слабодчыкава - знакамітая беларуская мастачка працуе ў розных медыя (відэа, інсталяцыя, аб’ект), у пабудове сваіх інсталяцый і аб’ектаў выкарыстоўвае стратэгію калажу і рэдзі-мэйду.

Майстар-клас адбудзецца 11 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) а 17-ай гадзіне. Уваход вольны. Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне: 280-56-08.