Адукацыя

Майстар-клас па акварэлі Вячаслава Паўлаўца

  • 02.02.2019
  • 15.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

2 лютага 2019 г. а 15-й гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) адбудзецца майстар-клас вядомага беларускага мастака-акварэліста Вячаслава Паўлаўца, арганізаваны ў рамках яго юбілейнай выставы “Акварэльны сусвет”. 

Наведвальнікам прадставіцца магчымасць назіраць за працэсам стварэння новага твора, задаць пытанні наконт тэхнікі і мастацкіх прыёмаў, матэрыялаў, якія ўжывае мастак падчас работы, пазнаёміцца з экспазыцыя Цэнтра.

Для наведвальнікаў будзе прэзентаваны новавыдадзены альбом-каталог Вячаслава Паўлаўца. У альбоме прадстаўлена каля 100 акварэльных пейзажаў апошніх трыццаці год яго творчасці – ад першых самастойных работ 1980-х да аркушаў, выкананых у 2018 годзе ў Германіі, дзе яго графіку асабліва цэняць.

У выданне ўвайшлі і творы, што захоўваюцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь і прадстаўлены ў экспазіцыі.

Пачатак у 15.00

Звяртаем увагу: колькасць наведвальнікаў абмежаваная прасторай залы.

Уваход на майстар-клас – па білетам Цэнтра:
поўны білет – 5 руб.
ільготны білет – 2 руб.

Даведкі і запіс па тэлефонах: (017) 280-56-08, 235-03-31

ПАЎЛАВЕЦ ВЯЧАСЛАЎ ГЕНАДЗЕВІЧ

Нарадзіўся 01.10.1959 г. у горадзе Бійску Алтайскага краю ў сям'і вайскоўца і настаўніцы. З 1971 па 1976 год вучыўся ў дзіцячай мастацкай школе №1 горада Мінска. У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1984 – 2004 гадах і з 2015 па сенняшні дзень з’яўляецца мастацкім рэдактарам часопіса «Мастацтва».
Жыве і працуе ў Мінску.

Выстаўкі (выбранае)
2018 Персанальная выстаўка «Крокі па вадзе», Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь
2017 Персанальная выстаўка «Каляровая плынь», Нацыянальны полацкі музей-запаведнік, г. Полацк
2016 Персанальная выстаўка, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, г. Мінск
2015 Выставачны праект «Tour de Беларусь. Этап: Мінск-Полацк-Мінск», г. Мінск
2012 Персанальная выстаўка «Акварэалізм», Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь
2011 «Вада+фарба» г. Полацк, г. Мінск
2011 «Зямля пад белымі крыламі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
2010 Персанальная выстаўка, музей Бялыніцкага-Бірулі, г. Магілёў
2010 «Art Belarus», Galeria Sztuki, г. Варшава, Польшча
2009 Персанальная выстаўка, Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва», г. Мінск
2006 Персанальная выстаўка «Перакрыжаванні часу», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.