Адукацыя

Майстар-клас па стварэнню беларускіх вясельных вянкоў

  • 27.09.2018
  • 18:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

27 верасня а 18-ай гадзіне Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на майстар-клас па стварэнню беларускіх вясельных вянкоў. Таксама на працягу майстар-класа з дапамогай прафесійных этнографаў вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйнымі беларускімі вясельнымі песнямі і прыняць удзел у іх выкананні. Сустрэчу праводзіць РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”.

Майстар-клас адбудзецца ў межах выставы “Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня”. Таму пад час наведання майстар-класа вы зможаце пазнаёміцца і з экспазіцыяй выставы, якая складаецца з фатаздымкаў, зробленых у 1970–2010-я гг. пад час музычна-этнаграфічных экспедыцый Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і з фільмам “Радзілавіцкае вяселле”, знятым у 2017 г. сябрамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства паводле сцэнара візуальнага антраполага, рэжысёра і журналісткі Р. Гамзовіч (аператар – А.Глушко, фота – А. Мікус, відэамантаж – Д. Касцюкевіч). Фатаграфіі на выставе можна таксама праглядзець у фармаце слайд-фільма, дзе кожны здымак агучаны “вясельным голасам” той асобы, якая на ім выяўлена, а ўвесь экспазіцыйны цыкл (партрэт+гук) абагульнена выбудаваны ў чарзе ходу вясельнага рытуалу і маркіруе яго галоўныя этапы.

Чакаем Вас 27 верасня а 18-ай гадзіне па адрасу вул. Някрасава, 3.

Уваход па квіткам Цэнтра: 5 руб. (поўны кошт), 2 руб. (льготны кошт – для школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў дзённай формы навучання, членаў творчых саюзаў, пенсіянераў (пры прад’яўленні пасведчання).

Тэлефон для даведак: +37525 767 09 02

Другія мерапрыемствы
Тэатр Лялечныя спектаклі ў НЦСМ

Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!