Адукацыя

Маўрыц Эшэр. Скончыць няскончанае

  • 11.04.2018
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Дыскусійны клуб і адукацыйная праграма BLOWUP Нацыянальнага центра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) прапануе для прагляду і абмеркавання дакументальны фільм канадскіх кінематаграфістаў "Маўрыц Эшэр. Скончыць няскончанае" (2007, рэж. Жан Бержэрон). 


Фільм апавядае пра літаграфію знакамітага мастака Маўрыца Карнеліса Эшэра (1898-1972) "Выстава гравюраў" ("Print gallery", 1956). Кажуць, што адзін малюнак даражэйшы за тысячу словаў. А як быць з малюнкам, які інтрыгуе многія пакаленні аматараў мастацтва, малюнак, чый патаемны сэнс можна разгадаць толькі з дапамогай тэхналогій, якія яшчэ не існавалі пры жыцці мастака?! Гэтая літаграфія, на першы погляд, здаецца звычайнай. У цэнтры яе - пустэча Аднак моц яе ўздзеяння - вялікая. Дзякуючы гэтаму малюнку мы разумеем, што мастацтва і навука - два бакі аднога медаля...

Працягласць фільма 52 хвіліны.
Пераклад на рус. мову (субтытры).

Паказ і абмеркаванне фільма адбудзецца 11 красавіка 2018 г. Пачатак а 19 гадзіне.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба і адукацыйнай праграмы BLOWUP па квітках на бягучую экспазіцыю

Старонка падзеі на ФБ: www.facebook.com/events/1734716526589381

Другія мерапрыемствы
Тэатр Лялечныя спектаклі ў НЦСМ

Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!