Выставы

Мастацкая выстаўка “Літарт 2017. Скарынінскі фэст літары”

  • 06.09.2017 - 30.09.2017
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

6 верасня 2017 г. у 17.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – пр-т Незалежнасці, 47) распачынае працу мастацкая выстаўка “Літарт 2017. Скарынінскі фэст літары”.


“Калі ўявіць сабе лічбу ў пяць стагоддзяў, адразу адчуваецца маштаб. А калі да гэтага дадаць, што ў тагачасным паветры яшчэ адчуваўся пах інквізіціі, але ўжо пачынаўся Рэнесанс і набірала моц Рэфармацыя, то пачынаеш разумець, у які час жыў і дзейнічаў наш вялікі зямляк Францыск Скарына, у якіх варунках фарміраваўся ягоны светапогляд і рабіліся ягоныя вялікія справы. У 1517 г. у Празе, кірылістычным шрыфтам, была ўпершыню надрукавана Біблія для люду паспалітага. Усведамленне гэтага выклікае пачуццё ўзнёслага гонару. Гонару за чалавека, які нарадзіўся ў горадзе Полацку ў небагатай праваслаўнай сям’і, а вышэйшую адукацыю набываў у Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах, дзе атрымаў навуковыя званні доктара філасофскіх навук і, адпаведна, медыцынскіх навук.

Кнігі, выдадзеныя ў іншых краінах Еўропы да Францыска Скарыны – у т.л. Гутэнбергам, Мануцыем, Макарыем, Фіолем, – мелі збольшага рэлігійную накіраванасць і былі набраныя шрыфтамі, якія імітавалі рукапісны тэкст. У Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынай, рэлігійны змест трактуецца і нават каментуецца з гуманістычных пазіцый. А літары набору былі спецыяльна распрацаваныя з улікам тэхналагічнай спецыфікі друку. У кампазіцыйны строй кнігі ўведзены шэраг новых трактовак кананічнага сюжэта, а ў пэўных месцах складальнік унёс свае ўласныя рэмаркі і тлумачэнні. Ягоны партрэт у сімвалічным “цэнтры” кнігі сведчыць пра перадавы, гуманістычны па сваім характары светапогляд Скарыны. Скарына асмельваецца быць “суаўтарам” Святога Пісання, бярэ на сябе адказнасць адукаваць паспаліты люд, несці яму Слова Божае, нават агучваць свае ўласныя думкі, актуальныя для свайго часу і месца.

Згуртаванне мастакоў “Літарт” узнікла прыкладна дваццаць гадоў таму назад як арт-рэфлексія на стан рэчаў у гэтай галіне графічнага мастацтва. У культурах Усходу гэтае мастацтва працяглы час было (а ў некаторых краінах застаецца) традыцыйным, а нават і галоўным. Еўрапейская традыцыя ў розныя часы ставілася да яго па-рознаму... У тым ліку і тут, на Беларусі. Сёння адбываецца рэнесанс “мастацтва літары”, ізноў вяртаецца цікавасць і ўвага як да тэорыі, гэтак і да мастацкіх практык – да праектавання шрыфтоў, тыпаграфікі, каліграфіі, летэрынгу.

Не застаюцца на ўзбочыне і нашыя творцы – сябры Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў. Шрыфтавікі і каліграфы ўдзельнічаюць у міжнародных і нацыянальных выстаўках, арганізуюць персанальныя экспазіцыі. Гэтак толькі краёвых мастацкіх выставак было праведзена ў розных гарадах Беларусі больш за дзясятак. Гэтыя выстаўкі заўсёды вылучаюцца сваёй графічнай культурай, тонкім разуменнем законаў прасторы і формы, арыгінальнасцю. Асабліва гэта заўважна на міжнародных арт-пляцоўках. Традыцыйна так склалася, што перавагу нашы мастакі аддаюць каліграфіі, якая мае больш творчых магчымасцяў, выкарыстоўвае агульнамастацкі досвед, праз сваю інтэрдысцыплінарную сутнасць дазваляе праявіцца індывідуальным магчымасцям творцаў напоўніцу. На жаль, мы яшчэ не можам казаць аб паўстанні ўласнабеларускай нацыянальнай школы, але імкнемся да гэтага.

Удзельнікі згуртавання шмат эксперыментуюць у галіне мануальнай, інструментальнай і камп’ютарнай тэхнік. Аўтары дэманструюць свае адметныя стылі, выклікаючы ў гледачоў цікаўнасць (часам нават здзіўленне). Яны таксама пішуць, укладаюць і выдаюць кнігі па шрыфтах і каліграфіі, праводзяць аўтарскія лекцыі, майстар-класы і варкшопы. У іх творчасці пераважае каліграфічны інтарэс да беларускага скорапісу як унікальнай з’явы. Трэба аддаць належнае ўсім тым, хто апантана працуе ў галіне мастацтва літары, і адзначыць тых, хто ўносіць значны асабісты ўклад у развіццё шрыфта-каліграфічнага беларускага мастацтва: Г. Мацур, С. Саркісаў, П. Семчанка, Ю. Тарэеў, У. Свентахоўскі, У. Цэслер, Р. Найдзен, А. Баранаў, У. Васюк, Д. Сурскі, В. Паўлавец, А. Кулажэнка, Р. Сустаў, М. Анемпадыстаў, К. Вашчанка, А. Савіч, Ю. Якавенка і іншыя.

Намі робіцца нямала, але не ўсё, што было б варта зрабіць. Наш час і стан культуры патрабуюць большага. Палепшыць агульную сітуацыю ў культуры шрыфту і культуры наогул можна з дапамогай дыялогу паміж мастакамі і асобамі, адказнымі за друкарскую справу, рэкламу, архітэктуру. Упэўнены, што экспазіцыя выстаўкі “Скарынінскі фэст літары” будзе садзейнічаць гэтаму.”

Прафесар Павел Семчанка, каліграф

Выстаўка будзе доўжыцца з 6 па 30 верасня 2017 года

Даведкі па тэлефонах: (017) 280-56-08, 284-37-22, 288-24-68.

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.