Выставы

«Мастакі творчага аб`яднання «НЯМІГА-17»

  • 08.06.2017 - 31.07.2017
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

З 8 чэрвеня 2017 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэпублікі Беларусь (пляцоўка – вул.Някрасава, 3) пачала працу выстаўка «Мастакі творчага аб`яднання «НЯМІГА-17» з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

У мінулым годзе споўнілася 30 гадоў з дня стварэння «НЯМІГІ-17» (1986-2006) – аднаго з самых яркіх і вядомых на тэрыторыі Беларусі мастацкіх аб`яднанняў, творы мастакоў якога зараз сталі класікай беларускага жывапісу найноўшага часу. Адмова ад выкарыстання прынцыпаў сацыялістычнага рэалізму ў сваёй творчасці згуртавала настолькі розных людзей, што сабраць іх разам мог толькі пошук новага падчас 1980-ых гадоў. Лічба «17» у назве адпавядала 17-му паверху майстэрань па вуліцы Няміга.

Ідэолагам аб`яднання стаў вядомы мастак Альгерд Малішэўскі, які даўно пісаў палотны ў жанры французскага экспрэсіянізма і адрозніваўся ад тагачасных рэалістаў і нават акадэмічных этнасюрэалістаў. Немалую ролю ў навацыях «НЯМІГІ-17» адыграла частковае адкрыццё культурнай «заслоны» – доступ да інфармацыі ў перабудоўным СССР.

Пачынаючы з нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў рэчышчы 1-ай Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1920-ых – што захавалася потым ў Міколы Бушчыка і Зоі Літвінавай, Алеся Цыркунова і Алега Маціевіча, група перайшла да экперыментаў ў каларыстычнай і пластычнай мове ў стылістыцы абстрактнага экспрэсіянізма (Анатоль Кузняцоў), фавізма (Леанід Хобатаў), канцэптуальнага, актуальнага мастацтва (Сяргей Кірушчанка), экперыментаў з формай ў Галіны Гаравой і Тамары Сакаловай.

У якасці запрошаных удзельнікаў на выстаўках «НЯМІГІ-17» у розны час пабывалі Аляксандр Салаўёў (Віцебск), Уладзімір Правідохін і Аляксандр Мятліцкі.

Мастакі аб`яднання шмат гадоў маюць шырокае прызнанне і шэраг паслядоўнікаў, але актуальнасць таго, што калісьці сваімі свабодай, колерам і прасторай яны садзейнічалі змяшчэнню «кропкі сборкі» савецкага і постсавецкага фігуратыўнага мастацтва, не выклікае сумневаў.

Прапануемыя наведвальнікам творы набываліся Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва і яго спадкаемцай Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Выстаўка будзе цікава як даследчыкам, гэтак і шырокаму колу гледачоў. Праект дае ўяўленне аб асаблівасцях станаўлення айчыннага каларыстычнага жывапісу, яго развіцця ў непарыўнаўнай сувязі с агульнаеўрапейскім мастацтвам.

280-56-08

аддзел выставачных залаў НЦСМ

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.