Спецпраекты

​Мінчане змогуць атрымаць асалоду ад сучаснага мастацтва ў самых нечаканых месцах горада

  • 14.06.2018 - 01.09.2018
  • г. Мінск,
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Гэтым летам жыхары Мінска і госці горада змогуць назіраць мастацкі праект Арт-запраўка. Абсалютна новая для горада форма рашэння экспазіцыі выставы аб'яднае 46 карцін 15 сучасных беларускіх мастакоў. Галоўнай асаблівасцю экспазіцыі з'яўляецца яе месцазнаходжанне. Для размяшчэння рэпрадукцый абраны 6 АЗС у Мінску. Беларускі жывапіс у рамках праекта Арт-запраўка даступны для кожнага - уваход на аўтазаправачныя станцыі, як заўсёды, свабодны.

Ініцыятарам праекта “Арт-запраўка” стала кампанія АЗС А-100 - менавіта на аўтазаправачных станцыях гэтай сеткі будуць размешчаны карціны беларускіх сучасных аўтараў, такіх як Леанід Шчамялёў, Раман Заслонаў, Уладзімір Тоўсцік, Ганна Сілівончык, Васіль Касцючэнка і іншых. Работы для экспазіцыі адабраны з фондаў Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

Такі фармат мастацкай выставы ў Беларусі праходзіць упершыню. Раней для правядзення і размяшчэння культурных праектаў былі задзейнічаны розныя пляцоўкі, аднак аўтазаправачныя станцыі ў якасці выставачнай залы ніколі не выкарыстоўваліся. Цяпер АЗС стануць месцам, дзе можна не проста заправіць аўтамабіль палівам і перакусіць, але і прыемна правесці час, пазнаёміцца са светам сучаснага беларускага мастацтва, вывучыўшы працы мастакоў, якія працуюць у розных тэхніках і жанрах.

Рэпрадукцыі карцін, размешчаныя на аўтазаправачных станцыях, выкананы прапарцыйна натуральнай велічыні арыгіналаў. Выкарыстанне тэкстыльнага палатна надае аб'ём работам, якія першапачаткова намаляваны ў тэхніцы алейнага жывапісу.

- Папулярызацыя беларускага мастацтва і культурнай спадчыны - важны складнік пазіцыі нашай кампаніі. Так для нашых кліентаў ужо даўно існуе магчымасць наведваць Нацыянальны мастацкі музей і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за палову кошту білета. Маштабны праект Арт-запраўка, рэалізаваны пры падтрымцы НЦСМ, стаў лагічным працягам: ён прадастаўляе кругласутачны свабодны доступ да экспазіцыі для ўсіх жадаючых. Ўпэўнены, што нам удасца прыемна здзівіць мінчан і гасцей горада, а нашы найбуйнешыя АЗС стануць у гэтым сезоне сапраўдным упрыгажэннем сталіцы! - пракаментавала дырэктар ГК А-100 АЗС Ганна Красоўская.

Выстава“Арт-запраўка” - прыклад таго, калі мастацтва становіцца даступным абсалютна для кожнага. Такая экспазіцыя не патрабуе ўваходнага білета, і любы жадаючы можа азнаёміцца з працамі, прадстаўленымі ў рамках выставы.

- Прыемна, што бізнес займае актыўную пазіцыю ў прасоўванні айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны. Задача гэтага праекта - пазнаёміць шырокую публіку з творчасцю найбольш прыкметных прадстаўнікоў сучаснага беларускага мастацтва. Мы хочам звярнуць увагу гледача на асаблівы аўтарскі стыль, незвычайныя вобразы і каляровыя рашэнні работ, іх рознапланавасць і самабытнасць, - адзначыў Сяргей Крыштаповіч, дырэктар Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў (НЦСМ).

Праект “Арт-запраўка” пачне сваю працу 14 чэрвеня і працягнецца да восені. Увесь гэты час ён будзе актыўна развівацца і атрымае свой працяг ва ўнікальных падзеях як сучаснага мастацтва, так і беларускага стрыт-арта. Плануецца правядзенне тэматычных актыўнасцей і інтэрактыўных мерапрыемстваў з далучэннем да іх мностважыхароў і гасцей нашай сталіцы.

Толькі ў гэтым сезоне, са стартам праекту “Арт-запраўка”,6 новых бясплатных музеяў адкрыты для ўсіх у любы час сутак.

     

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.