Выставы

Міжнародная мастацкая выстаўка «ArtCapital: з Францыі ў Беларусь»

  • 02.12.2016 - 02.01.2017
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

2.12 – 02.01.2017

2 снежня 2016 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – пр-т Незалежнасці, 47) распачынае працу міжнародная мастацкая выстаўка «ArtCapital: з Францыі ў Беларусь».

Праект арганізаваны па ініцыятыве і падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі і асабістым ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла спадара Паўла Латушкі, а таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

ArtCapital - гэта буйная міжнародная выстаўка ў Парыжы, якая штогод збірае пад сводамі Гран-Палекаля 2000 сучасных французскіх мастакоў, а таксама жывапісцаў з усіх кантынентаў, захоўваючы інтэрнацыянальную традыцыю на працягу ўсіх чатырох гістарычных салонаў - Салону фран­цуз­скіх мас­та­коў, Са­лону ма­люн­ка і акварэляў, Са­лону па­ра­ўнан­няў і Са­лон не­за­леж­ных мастакоў, аб’яднаных у 2006 годзе ў адзін вялікі Арт Капіталь. Назву салона можна вытлумачыць дваяк. Мастацтва — як капітал, як ўкладанне і прыбытак, а таксама — як галоўнае або знакавае мастацтва.

Творы, якія прадстаўлены на ArtCapital, не класіфікуюцца як сучаснае мастацтва. Хутчэй яны адносяцца да “modernart”, маючы на ўвазе не сувязь з накірункам мадэрнізму, а выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў. У гэтых работах цэніцца майстэрства і арыгінальнасць выканання.

У мінулым годзе ў Гран-Пале ўпершыню былі прадстаўлены беларускія мастакі. На Салоне малюнка і акварэляў удзельнічалі: Віктар Альшэўскі, Юрый Анушка, Ганна Белавусава, Ларыса Журавовіч, Алена Макарэвіч, Максім Пятруль, Сяргей Парцянкоў, Павел Семчанка, Аляксандр Слепаў, Аляксандр Фалей, Валянціна Шоба. Гэта стала магчымым дзякуючы Пасольству Беларусі ў Францыі, Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Пріорбанк” і нашаму земляку Аркадзю Валадосю.

Падчас правядзення салону лепшыя мастакі ўзнагароджваюцца медалямі. Салон, у якім удзельнічалі беларусы, афіцыйна прэміі не мае. Тым не меньш, графік Валянціна Шоба і скульптар Сяргей Парцянкоў, былі адзначаны прэстыжнымі прэміямі фонда Тэйлара – асацыяцыі, якая падтрымлівае таленавітых мастакоў.

Падчас адкрыцця выстаўкі Мінск наведаюць мастакі з Францыі, прадстаўнікі трох апошніх салонаў ArtCapital, каб прадставіць нашаму гледачу творы сённяшняга французскага мастацтва. У сваю чаргу беларускія мастакі прадставяць менавіта тыя творы, што дэманстраваліся на Салоне ArtCapitalу Парыжы.

На выстаўцы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Францыя будзе прадстаўлена пятнацаццю мастакамі: пяць мастакоў з Салону параўнанняў, з генеральным камісарам спадаром Жанам Портам, пяць мастакоў з Салону французскіх мастакоў, з прэзідэнтам спадарыняй Марцін Дэлялёф і пяць мастакоў з Салону малюнка і акварэляў, прадстаўленыя сваім прэзідэнтам - спадарыняй Катрын Жаег.

Да адкрыцця выстаўкі прымеркавана выданне каталога з творамі французскіх і беларускіх мастакоў.

Праект “ArtCapital: з Францыі ў Беларусь” быў арганізаваны пры фінансавай падтрымцы ТАА “Прайм резерв” і Комплексу апартаментаў “Комфорт” ТАА “Лада ОМС Энерго”.

Даведкі па тэлефоне: (017) 280-56-08, 284-37-22, 288-24-68.

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.