Выставы

Выстава “Ongoing Conversation. Chapter IV. Drawn Together+”

  • 09.09.2021 - 07.11.2021
  • 12:00 - 20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

9 верасня а 18:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на адкрыццё міжнароднай выставы мастакоў на самаізаляцыі OngoingConversation. ChapterIV. DrawnTogether+”. У межах адкрыцця куратарка праекта Судэ Дадрас (ЗША/ Іран) правядзе экскурсію па выставе.

Пандэмія кардынальна змяніла жыццё многіх з нас, але фундаментальная патрэба чалавека ў мастацтве засталася нязменнай. Праз мастацтва мы адчуваем еднасць. У гэты складаны час важна быць разам, каб захаваць нашу культуру – нашу сутнасць. У межах міжнароднага супольнага мэйл-арт* праекта “DrawnTogether+” (“Злучаныя разам”), арганізаванага ініцыятывай “OngoingConversation”, мастакам, якія фіксавалі ў сваёй творчасці процістаянне мастацкай супольнасці выклікам глабальнай пандэміі, было прапанавана прадставіць свае творы на выставе ў Беларусі, каб праз мастацтва паказаць сілу чалавечага духу.

Экспазіцыя выставы “DrawnTogether+” у Мінску складаецца з трох блокаў: створаныя ў межах міжнароднага мэйл-арт праекта адмысловыя квадратныя творы з тэкстылю, работы мастакоў, спецыяльна запрошаных на выставу заснавальніцай і куратаркай “OngoingConversation” Судэ Дадрас, а таксама творы, перададзеныя на выставу самімі мастакамі з розных краін.

У выставе “DrawnTogether+” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў бяруць удзел мастакі з Аўстраліі, Беларусі, Бельгіі, Ганконгу, Ганы, Германіі, ЗША, Іарданіі, Ірану, Малайзіі, Марока, Мексікі, Непалу, Нігерыі, Нідэрландаў, Карэі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Францыі, Чылі, Швейцарыі і Японіі.

Выстава з’яўляецца IV эдыцыяй праекта “OngoingConversation”. Папряэднія выставы праходзілі ў Турцыі, Японіі і ЗША. “OngoingConversation” – гэта платформа, створаная для паказу твораў мастакоў з рознымі бэкграўндамі на пляцоўках па ўсім свеце, якая на сённяшні дзень прадстаўляе больш за 1000 мастакоў з 23 краін.

Куратары праекта ў Мінску – Судэ Дадрас і Хрысціна Высоцкая.

*Мэйл-арт – мастацкі рух, у аснове якога перасылка твораў невялікага памеру па пошце.

Суправаджальная праграма выставы:

10 верасня 18:30

CuratorTalks. Сустрэча з Судэ Дадрас, куратаркай выставы “DrawnTogether+”

Судэ Дадрас – мастачка і куратарка з Ірана, з 2014 г. жыве і працуе ў ЗША. Заснавальніца і куратарка праекта “OngoingConversation”. Выкладчыца Універсітэта штата Джорджыя (Атланта, ЗША). Падчас сустрэчы Судэ Дадрас распавядзе пра свае мастацкія практыкі і досвед куратара міжнародных праектаў ў Іране, ЗША, Японіі, Турцыі і іншых краінах.

22 верасня 18:30

ArtistTalks з Хрысцінай Высоцкай. Сучаснае мастацтва тэкстылю: мікс медыя і міждысцыплінарныя выставы

Хрысціна Высоцкая – удзельніца і сакуратар выставы “DrawnTogether+”, мастачка і куратарка з Мінска. Старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра тэкстыльнай секцыі Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай асацыяцыі “Еўрапейская тэкстыльная сетка” (Вена, Аўстрыя). Удзельніца і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных выстаў-конкурсаў, даследчыца праблем сучаснага мастацкага тэкстылю на міжнародных выставачных праектах.

7 кастрычніка 18:30

Экскурсія па міжнароднай выставе мастакоў на самаізаляцыі “DrawnTogether+” з экскурсаводам Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Удзел у мерапрыемствах суправаджальнай праграмы – па квітках на выставу.

Выстава працягнецца па 5 лістапада 2021 года.

НЦСМ на вул. Някрасава, 3

Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00

Кошт квітка: 6 р. / 3 р. (поўны / ільготны – агульны квіток на ўсе выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)

Каса: +375 (17) 281-74-79

Інфармацыя: +375 (17) 399-09-78, +375 (17) 235-03-32

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!