Выставы

Міжнародны арт-праект Urban Myths / 2015

  • г. Мінск,
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і некамерцыйны праект Signal пры падтрымцы кампании Vizor Interactive і Condor скончылі у Мінску міжнародны арт-праект Urban Myths (Урбан Міфы), да удзелу ў якім былі запрошаны 6 вядомых стрыт-артыстаў з Грэцыі, Італіі, Беларусі, Украіны. За некалькі месцаў у сталіцы на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна былі размаляваны сцены сяміаб’ектаў.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь не першы год падтрымлівае стрыт-арт рух у Беларусі, у 2014 г. выступіў разам з Пасольства Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь арганізатарам стрыт-арт фестывалю VULICA BRASIL. Фестываль атрымаў шырокую вядомасць і сабраў вялікую колькасць пазітыўных водгукаў ад гараджан. Urban Myths – новы арт-праект, які не толькі упрыгожыць горад, але прапануе мастацкае ўвасабленне тых гісторый, якія хвалююць яго жыхароў.
Стрыт-арт сёння імкліва развіваецца і набірае папулярнасць ва ўсім свеце. Сваёй творчасцю мастакі звяртаюць увагу жыхароў на гістарычную ці сацыяльную праблематыку, запрашаюць да дыялогу з сучасным мастацтвам.
Але ўсё часцей за мяжой можна сутыкнуцца з сітуацыяй, калі аўтар стварае недарэчныя для горада працы, мясцовыя жыхары не ўспрымаюць іх як арганічную частку гарадскога асяроддзя. Гэта падштурхнула Алега Ларычава (каардынатара некамерцыйнага стры-арт праекта Signal) да ідэі, якая б паяднала погляды стрыт-артыстаў і гараджан. Мастак, які прыязджае ў Мінск, на працягу некалькіх дзён знаёміцца з яго традыцыямі, гісторыяй, людзьмі і культурай і толькі пасля гэтага прымаецца за стварэнне эскізу будучай працы. За адносна кароткі час, праведзены ў горадзе, замежныя і беларускія творцы павінны былі паспець натхніцца і рэалізаваць свае ідэі ў выглядзе мюралаў (-- гэта любы твор мастацтва, размешчаны непасрэдна на сцяне, столі або іншай вялікай паверхні).
Так, мастак з Пінска пад псеўданімам Mutus, на адведзенай яму сцяне па вуліцы Аэрадромная 4, дзе знаходзіцца Мінскі вышэйшы авіяцыйны каледж, занатаваў сюжэт, прысвечаны гарадскому аэрапорту Мінск-1 і знікаючаму прыватнаму сектару недалёка ад яго.
Грэчаскі мастак iNO стварыў даволі таямнічы роспіс на сцяце шматпавярховага дома па вуліцы Варанянскага, 13/1, тым самым спрабуючы прыцягнуць увагу гараджан да пытання пошуку нацыянальнай ідэнтычнасці.
Мастак Kislow з Украіны натхніўся гісторыямі і легендамі аб старажытнай рацэ Нямізе, менавіта яе лягенды ён і выявіў на сцяне жылога дома 17 па вуліцы Аэрадромнай. Казачныя героі, пазнавальныя сілуэты Траецкага прадмесця, амаль "скарынаўскае" сонейка пакідаюць у гледачоў вельмі пазітыўнае ўражанне ад яго роспісу.
Стрыт-артыст з Італіі Millo – архітэктар па адукацыі, таму і яго работа прысвечана штодзённаму і асабістаму жыццю людзей, у яе цэнтры хлопчык, які намагаецца зазірнуць у прыватнае жыццё мінчукоў, каб зразумець іх. Але сам мастак кажа, што ён можа выдумаць 5 тлумачэнняў да гэтага мюрала, і задача кожнага – убачыць сэнс самастойна. Працу можна ўбачыць на фасадзе дома па вул. Брылеўскай, 24.
Другія мерапрыемствы
11.07.2025 19:00-20:40 Някрасава, 3
Тэатр Спектакль “ИЮЛЬ”

Многоголосие о любви и жестокости.

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!